Подведены итоги фотоконкурса «Мой город — моё Шумилино»

Мир увлечений Общество

Таццяна Церах. "Шчасця табе, любімы горад!"

“Мой горад – маё Шуміліна”

3 ліпеня падведзены вынікі фотаконкурсу “Мой горад – маё Шуміліна”, які праводзіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама разам з Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Больш за 40 работ прадставілі на конкурс 11 аматараў фатаграфіі.

Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі “Партрэт шумілінца” – Гур’ева  Алена (трыпціх “Шумілінская беларусачка”); у намінацыі “Будзе і на нашай вуліцы свята” – Архіпава Святлана (“Слава героям шумілінскага краю”); у намінацыі “Няма горада на свеце прыгажэй, чым мой…” – Церах Таццяна (дыпціх “Шчасце табе, любімы горад!”) і Пацалуйка Інэта (“Беларуская сакура”); у намінацыі “Помнікі Шуміліна” і “Самы малады ўдзельнік конкурсу” – Андрэева Кацярына (“Завешчана памятаць”); “Прыз сімпатый гледачоў” – Журава Лідзія (“Маё першае сэлфі”).
Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і прызы, прадстаўленыя раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №51 ад 05.07.2017 г.

Алена Гур'ева. "Шумілінская беларусачка"
Святлана Архіпава. "Слава героям Шумілінскага краю"
Кацярына Андрэева. "Завешчана помніць"

Інэта Пацэлуйка. "Беларуская сакура"
Лідзія Журава. "Маё першае сэлфі"