Профком организовал поездку за черникой для педагогов-ветеранов

Общество

З  чарніцамі і з добрым настроем
На мінулым тыдні ветэраны педагагічнай працы арганізавалі паездку ў лес за чарніцамі. Пра гэта нам расказала старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела адукацыі Л. Ф. Мурашка.
“Паездка ўдалася, –  кажа Лілія Фёдараўна. – І за дапамогу ў яе арганізацыі мы ўдзячны  аддзелу адукацыі і райкаму прафсаюза работнікаў адукацыі. Кожны з нас, а ездзіла ў чарніцы больш за дваццаць чалавек, набраў ягад. Прыемна было паслухаць птушыныя спевы, падыхаць сасновым гаючым водарам. Ды і ў лесе за вёскай Далуева, куды мы ездзілі, было зусім не горача. Так што ўсе вярнуліся дадому з ягадамі і з добрым настроем”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2013.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *