«Крок да даўгалецця»
Жыхары Шуміліна далучыліся да рэспубліканскага марафону па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця».
На гарадскім стадыёне ў панядзелак прайшоў III Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалец-ця», прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Старт яму быў дадзены адначасова ва ўсіх рэгіёнах краіны.
У марафоне прынялі ўдзел прадстаўнікі старэйшага ўзросту, якія імкнуцца падтрымаць фізічную актыўнасць і бадзёрасць духу, былі і жадаючыя больш маладога ўзросту.
Пасля марафону работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прапанавалі ўдзельнікам спартыўна-забаўляльныя старты – стральбу з пнеўматычнай зброі, дартс, настольны тэніс. Па заканчэнні ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі сертыфікаты на бясплатнае наведванне ФАЦ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

