Ветэраны Беларускай чыгункі прыехалі на экскурсію ў Шуміліна

Актуалии Общество

Ветэраны-чыгуначнікі Віцебшчыны ў Шуміліне
Шумілінская раённая ветэранская арганізацыя пашырае цесныя стасункі з іншымі ветэранскімі арганізацыямі Віцебшчыны. “У нас наладжаны добрыя адносіны з ветэранамі з Ушач, Дуброўна, Першамайскага раёна Віцебска і іншымі, – адзначае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава. – Пастаянна ладзяцца сустрэчы, падчас якіх дзелімся вопытам, падказваем цікавыя мерапрыемствы адзін аднаму, знаёмімся са славутасцямі і гісторыяй раёнаў – ветэраны па-новаму адкрываюць для сябе нашу Беларусь”.
На мінулым тыдні на Шуміліншчыну прыехала каля сарака сяброў ветэранскай арганізацыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі з Віцебска і Полацка.
Дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея С. В. Іванова правяла для ветэранаў-чыгуначнікаў экскурсію па Шуміліне, расказала пра знакамітых шумілінцаў, правяла цікавыя гістарычныя і геаграфічныя паралелі. Палачане і віцябляне ўсклалі кветкі на брацкія могілкі і да памятнага знака ў гонар Д. В. Мясаедава.
Спадабаўся гасцям і візіт у Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей. Госці таксама маглі пазнаёміцца з творчымі выставамі сяброў раённай ветэранскай арганізацыі.
Ветэраны-чыгуначнікі наведалі Обальскі музей камсамольскага падполля. Пасля экскурсіі па музеі высветлілася, што старшыня Полацкага вузлавога савета ветэранаў Н. А. Кісялёва  ў свой час выхоўвалася ў Обальскім дзіцячым доме. Ніна Аляксандраўна – малалетні вязень,  яе аповед выдаўся надзвычай шчырым і прачулым.
Госці з Полацка і Віцебска атрымалі памятныя падарункі, сярод якіх турыстычная карта Шуміліншчыны і кніга “Наша Шуміліншчына”, якія будуць нагадваць пра візіт на шумілінскую зямлю.
“Усё спадабалася. Цудоўны прыём. Будзем працягваць супрацоўніцтва і надалей”, – падсумаваў  вынікі сустрэчы старшыня  савета ветэранскай арганізацыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі М. Д. Ясючэнка.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №45 ад 10.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *