Поздравление жителям Шумилинского района с Днём Независимости Республики Беларусь

Актуалии

Дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Галоўнае свята краіны для ўсіх нас з’яўляецца сімвалам нацыянальнай гордасці, доблесці, славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці беларускага грамадства.
Навекі ў памяці застанецца вялікі подзвіг народа, які ў бітве з фашызмам адстаяў свабоду роднай зямлі, адрадзіў народную гаспадарку, разбураныя гарады і вёскі.
Адказнасць за мірную сучаснасць і будучыню Беларусі ў ветэранаў вайны з годнасцю прыняло пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якое мацуе незалежную суверэнную дзяржаву з дынамічнай эканомікай і багатай культурай.
Жыхары Шуміліншчыны разам з усёй краінай упэўнена ідуць па абранаму шляху да дасягнення пастаўленай мэты: умацаванне моцнай і квітнеючай Беларусі – дзяржавы для народа.
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Надрукавана ў №51 ад 02.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *