Шумилинские волейболисты стали чемпионами области

Актуалии Спорт

Чэмпіёны вобласці
На мінулым тыдні ў Віцебску прайшоў чэмпіянат вобласці па валейболе сярод спартсменаў 2002-2003 гадоў нараджэння.
За перамогу змагаліся сем каманд. Гонар нашага раёна прадстаўлялі выхаванцы ДзЮСШ, якіх трэніруе Аляксей Паршыкаў.
Распачалі чэмпіянат нашы землякі няўдала: у першай сустрэчы супраць аршанскіх валейбалістаў ва ўпартай барацьбе саступілі.

Праўда, пасля паражэння трэнер змог настроіць каманду, якая ў далейшым атрымала ўсе перамогі, у тым ліку і прынцыповую над камандай з Паставаў. У фінале шумілінскія валейбалісты без праблем разабраліся з навапалачанамі з лікам 3:0.
Чэмпіёнамі вобласці сталі Мікіта Лабоўкін, Мікіта Дарожкін, Данііл Сафонаў, Аляксандр Лабачоў, Ілья Піульскі, Ілья Хамаганаў, Станіслаў Бяззубенка, Мікіта Шкулаў, Павел Церашчук  (трэнер Аляксей Паршыкаў). Віншуем шумілінскіх спартсменаў з яркай перамогай.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *