16 апреля — республиканский субботник

Актуалии Общество

16 красавіка ў Беларусі на добраахвотнай аснове пройдзе рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або на добраўпарадкаванні і правядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, месцаў масавага адпачынку, дваровых тэрыторый, уладкаванні аграгарадкоў.
Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, пералічваюцца ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт праз рахунак фінансавага ад-дзела райвыканкама № 3642023905042 у ЦБП № 225 г. п. Шуміліна філіяла 200–Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Віцебск код 635, УНП 300037012.
Задачу ставіць раённы штаб
11 красавіка адбылося пасяджэнне раённага штаба па добраўпарадкаванні і рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка. Пасяджэнне правяла старшыня раённага штаба па добраўпарадкаванні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.
Неабходнасць правядзення суботніка па навядзенні парадку відавочная. Але асноўныя сілы і рэсурсы будуць сканцэнтраваны на грамадска значных аб’ектах, а ўласныя і замацаваныя тэрыторыі прадпрыемствам і арганізацыям трэба прыбраць на бягучым тыдні да суботніка. Такую задачу ставіць раённы штаб.
Што датычыць рэспубліканскага суботніка, то гэта мерапрыемства для кожнага з нас — працуем мы, вучымся ці знаходзімся на заслужаным адпачынку — святы абавязак.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *