6:0 — шумилинские футболисты обыграли «Шарковщину»

Спорт, туризм

“Шуміліна” – “Шаркоўшчына” – 6:0
У выхадныя прайшлі чарговыя матчы абласнога першынства па футболе. ФК “Шуміліна” правёў першую ў сезоне хатнюю сустрэчу, сапернік – ФК “Шаркоўшчына”.
Шумілінскія футбалісты паказалі прыгожы камбінацыйны футбол, лёс сустрэчы фактычна вырашыўся да 30-й хвіліны матча, калі лік ужо быў 3:0. Гульня поўнасцю прайшла пад дыктоўку ФК “Шуміліна” і, як вынік, упэўненая перамога 6:0. У нас вызначыліся Міхаіл Шапавалаў (тройчы), Міхаіл Раманаў, Канстанцін Чарнышоў і Андрэй Меркіянаў.
Пасля трох тураў ФК “Шуміліна” з 7 ачкамі ўзначальвае “заходнюю” групу.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *