Открытый волейбольный турнир прошел прошел в Шумилино

Спорт, туризм

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр правёў у Шумілінскай СДЮШАР адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд, прысвечаны Году міру і стварэння.  За перамогу змагаліся каманды Шумілінскай СДЮШАР, ВДУ, Пскова, зборная Шуміліна і «Дружба» (шумілінскія і пскоўскія валейбалісткі).

Турнір стаў своеасаблівым развітаннем каманды дзяўчат Шумілінскай СДЮШАР 2005-2006 гадоў нараджэння.

На ўрачыстым адкрыцці Кацярына Асташонак, Анастасія Бабарэка, Аксана Быстрова, Марыя Кралько, Кацярына Вінаградава, Аксана Навіцкая, Наталля Казьміна і Кацярына Раманава (апошнія дзве зараз гуляюць за ВДУ) атрымалі словы падзякі ад дырэктара спартшколы Алега Асташонка і трэнера Людмілы Харкавец. «Вы займалі-я валейболам больш чым 10 год, – адзначылі яны. – Сваёй гульнёй, адносінамі да валейболу вы сталі камандай-легендай СДЮШАР. Сёння вы – выпускнікі спартыўнай школы, сыграеце ў гэтым саставе апошні дамашні турнір».

Каманда не магла не выйграць турнір. Дзяўчаты самі гулялі і давалі гэта рабіць сапернікам (сустрэча з валейбалісткамі ВДУ), поўнасцю выкладваліся дзеля перамогу (сустрэча супраць Пскова), прафесійна кантралявалі ход гульні (сустрэча супраць зборнай Шуміліна), не пакідалі шансаў (гульня супраць «Дружбы»). Гэта і ёсць фірменны стыль каманды.Другое месца на турніры заваявалі пскоўскія валейбалісткі, трэцяе – зборная Шуміліна.

Даведка «ГП»

„Каманда Шумілінскай СДЮШАР 2005-2006 гадоў нараджэння дэбютавала на раённым турніры ў 2017 годзе і адразу стала першай. У тым жа годзе на рахунку 2 другія і 4 трэція месцы на абласных стартах.

„У 2018 годзе тройчы (па розных узростах) станавілася бронзавым і адзін раз сярэбраным прызёрам першынства вобласці.

„2019 год прынёс чэмпіёнства ў абласным першынстве і трэцяе месца на першынстве Беларусі.

„У 2020 годзе дзяўчаты сталі пера-можцамі вобласці і занялі трэцяе месца на

рэспубліцы.

„У 2021 годзе каманда перамагла на першынстве вобласці.

„У 2022 годзе зноў чэмпіёны вобласці і перамога на «Алімпійскіх днях моладзі».

„Акрамя гэтага шумілінскія валейбалісткі паспяхова змагаліся ў пляжным

валейболе: 3 другія і 2 трэція месцы і ўпершыню ў гісторыі шумілінскага валейболу выйгралі першынство вобласці і сталі трэцімі на рэспубліцы.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *