Как в Шумилинском районе готовятся к деноминации белорусского рубля

Общество

У чаканні новых грошай
1 ліпеня адбудзецца дэнамінацыя беларускага рубля, калі ад беларускай валюты аднімуцца чатыры нулі. Мы правялі бліц-апытанне, каб даведацца, як рыхтуюцца да гэтай падзеі банкі і простыя жыхары нашага раёна.

Аляксандр Паўлючэнка, дырэктар ЦБП №225 ААТ “ААБ Беларусбанк”:
– Беларусбанк рыхтуецца поўным ходам да дэнамінацыі. Супрацоўнікі банка азнаёміліся з новымі грашыма, прайшлі вучобу, здалі ўсе неабходныя тэсты і залікі. З 1 ліпеня пенсіі і зарплаты па рэкамендацыі Нацбанка будуць выдавацца толькі новымі грашыма. Усё будзе рабіцца для таго, каб як мага хутчэй старыя грошы выйшлі з абарачэння. Магчыма, у Беларусбанку будзе спецыяльна абсталявана асобная каса для абмену старых грошай на новыя. Тым не менш, не трэба неадкладна бегчы ў банк для гэтага. Грошы ў абодвух варыянтах будуць “хадзіць” паўгода.
Разам з тым, каб пазбегнуць нечаканых непрыемнасцяў і непаразуменняў у аплаце і разліках наяўнымі грашыма за тавары ў гандлёвых аб’ектах, вельмі рэкамендую першы час разлічвацца па картках. Справа ў тым, што спецыяльная праграма для тэрміналаў і пластыкавых картак будзе абноўлена аўтаматычна 1 ліпеня ў 0.00. Рыхтуюцца да пераабсталявання пад новыя грошы ўсе банкаматы і інфакіёскі.
А наогул жадаю ўсім быць у першыя дні крыху больш асцярожнымі, уважлівымі, не спяшацца, не нервавацца. І канешне ж, быць тактоўнымі. Псіхалагічны аспект таксама многа значыць.
Вольга Аўсяннікава, Шуміліна:
– Праўду сказаць, пакуль не думаю пра дэнамінацыю: прытрымліваюся думкі, што праблемы трэба вырашаць па меры іх паступлення. Ну, а калі паразважаць, дык капейкі – гэта не на руку нашым людзям. Старэйшае пакаленне ад савецкіх манет даўно ўжо адвыкла. А маладыя і не карысталіся манетамі. Думаю, капейкі будуць губляцца, выпадаць з кішэняў і кашалькоў. У многіх старых дрэнны зрок, яны і ў папяровых грошах блытаюцца, а ў капейках – тым больш. Таму ўвя-дзенне новых грошай будзе сапраўдным выпрабаваннем.
Марыя Жукава, в. Залужжа:
–  А што нам гэтая дэнамінацыя! Прывыкнем! Перажылі савецкія рублі, грошы з выявай зайчыкаў і вавёрак, разбяромся і ў гэтых. Ну, а куды класці новыя грошы – знойдзецца. У мяне, напрыклад, захаваўся яшчэ невялікі кашалёчак з савецкіх часоў – буду туды класці капейкі.
Алена Зубарава, а.-г. Мішневічы:
– Да дэнамінацыі гатова, новых грошай не баюся. Зразумела, спачатку будзе нязвыкла, многія будуць губляцца падчас разліку за тавары ў магазінах. Але ж да ўсяго новага хутка прывыкаюць. Прывыкнем і да грошай. Не бачу сэнсу ў тым, што зараз мы ўсе мільянеры, але за свае мільёны мала што можам купіць. Думаю, няхай лепш будуць меншыя грошы, але каб адчувалася іх важкая каштоўнасць.
Ягор, 8 год:
– Так, я ведаю, што ў нас з’явяцца новыя грошы і нават капейкі. Думаю, што гэта будзе весела. Галоўнае толькі, каб грошай было шмат, і можна было купляць розныя карысныя рэчы. Хочацца хутчэй пабачыць, якія яны – новыя грошы.
Алена КАРПУШЭНКА, Наталля ЧАРНІЧЭНКА, Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



1 комментарий по теме “Как в Шумилинском районе готовятся к деноминации белорусского рубля

  1. СТРАНУ ЭТО НЕ СПАСЕТ.ДОЛЛАР К 2017 ДВА РУБЛЯ 70 КОПЕЕК И УСЛУГИ ЖКХ В ДВА РАЗА — АРМИЮ ТУНЕЯДЦЕВ В ГАЛСТУКАХ КОРМИТЬ НАДО…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *