Праздничным концертом и наградами отметили профессиональный праздник социальные работники Шумилинщины

Новости Общество

«Вас чакаюць, вам вераць, на вас спадзяюцца»

5 студзеня органы па працы і сацыяльнай абароне адзначалі 105 год з дня утварэння. У Шуміліне ўрачысты сход работнікаў сацыяльнай службы прайшоў у раённым цэнтры культуры.

Намеснік старшыні райвыканка-ма Ірына Шалахава, віншуючы з прафесійным святам работнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сказала: «У нашай краіне створана сацыяльна арыентаваная дзяржава, у якой кожны чалавек атрымлівае абарону, асабліва калі трапляе ў складаныя жыццёвыя сітуацыі. Для многіх менавіта вы падтрымліваеце і дапамагаеце.

Дабрыня, міласэрнасць, спачуванне, цярпенне – лепшыя якасці, уласцівыя сацыяльным работнікам. Ваша служба з дня заснавання выконвае вельмі важныя для дзяржавы і грамадства задачы. Яна пастаянна ўдасканальваецца і пашыраецца, дадаюцца новыя функ-цыі. Вы годна спраўляецеся з імі. Вашы падапечныя вас чакаюць, вам вераць, на вас спадзяюцца. Заставайцеся такімі заўсёды».

Ірына Іванаўна выказала цёплыя пажаданні работнікам сацыяльнай службы і ўручыла Падзякі старшыні райвыканкама кіраўніку гуртка аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦ-САН Юліі Сініцкай і сацыяльнаму работніку Глафіры Маркіянавай.

Да віншаванняў і ўзнагароджання далучылася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава. Ганаровую грамату камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама атры-мала сацыяльны работнік Валянціна Карапузава, Падзякі старшыні камітэта – сацыяльныя работнікі Алена Кандакова і Аксана Стоцік.

Цёпла віталі работнікі цэнтра свайго кіраўніка Валянціну Штуро, якая павіншавала ўсіх з прафесійным святам і падзякавала за добрасумленнае стаўленне да няпростых абавязкаў, за чулыя адносіны да падапечных, за адказнасць і прафесіяналізм. Валянціна Рамуальдаўна адзначыла, што Год якасці стане стымулам для ўсіх працаваць яшчэ лепш. Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага аб-слугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна» ўручаны сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Наталлі Сяргеевай і Ларысе Ермаловіч, медсястры аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў Людміле Зуевай, спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага аналізу, інфармавання і прагназавання, дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Тамары Грыгор’евай. Шэраг работнікаў цэнтра адзначаны Ганаровымі граматамі ўстановы.

Удзельнікі мерапрыемства апладысментамі віталі ветэранаў галіны, якія стаялі ля вытокаў сацыяльнай службы, унеслі значны ўклад у яе развіццё.

Музычныя віншаванні для работнікаў сацыяльнай сферы падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *