С какими мыслями механизатор Олег Борисевич собирается на Всебелорусское народное собрание

Актуалии Общество

Слова – дэлегату Усебеларускага народнага сходу
Барысевіч Алег Валер’евіч, механізатар ААТ “Лаўжанскае”:

– Думаю, на Усебеларускім народным сходзе з першых вуснаў пачую, што чакае нас у будучым, на што ў першую чаргу будуць накіраваны намаганні дзяржавы ў бліжэйшай пяцігодцы.
Лічу, што ўдзел моладзі ва Усебеларускім народным сходзе – гэта правільна. Перспектывы дзяржавы, яе сацыяльна-эканамічнае развіццё павінны абмяркоўваць перш за ўсё маладыя людзі, бо за імі – будучыня краіны.
Хацелася абмеркаваць на народным форуме самыя розныя пытанні: развіццё эканомікі, медыцыны і адукацыі. Думаю, гэта цікавіць усіх жыхароў Беларусі.
Мне, яе вясковаму жыхару, хацелася б узняць актуальныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі. Многія сельгаспрадпрыемствы, у тым ліку і ў нашым раёне, маюць патрэбу ў падтрымцы. У ідэале ў сваёй гаспадарцы хацелася б мець больш сучаснай кормаўборачнай тэхнікі.
Мяркую, што на Усебеларускім народным сходзе будзе абмяркоўвацца паляпшэнне якасці жыцця ў сельскай мясцовасці. Важнае пытанне, у прыватнасці, – прыцягненне моладзі ў вёску. Каб маладыя людзі пасля абавязковай адпрацоўкі не з’язджалі, а заставаліся ў гаспадарцы – вось над чым варта працаваць. Дзеля гэтага трэба вырашыць многія пытанні маладзёжнай жыллёвай палітыкі, павышэння заработнай платы.
Думаю, нам, моладзі неабыякавае яе будучае жыццё, і спадзяюся, што да тых пытанняў і прапаноў, якія маладыя людзі ўзнімуць на народным форуме, прыслухаюцца.
Надрукавана ў №46 ад 14.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *