Продолжаем разговор о судьбе школьных музеев

Образование Общество

“Бераг левы, бераг правы…”
Такі загаловак меў артыкул, змешчаны ў раённай газеце № 88 за 12 лістапада 2013 года. “Прыкра, – пісаў аўтар артыкула А. Бычкоў,  – што ліквідаваны або ў несамавітым выглядзе школьныя музеі ў Мішневічах і Слабадзе. Гэта – званочак пра тое, што нехта спяшаецца сцерці з памяці падзеі вайны…”.
Цытата – з самага апошняга абзаца артыкула. Рэдакцыя  даслала на рэагаванне канцоўку газетных нататак  кіраўнікам дзвюх школ раёна – Мішневіцкай і Слабадской. З Мішневіч адказ рэдакцыя атрымала і змясціла ліст (у скарачэнні) з каментарыямі ў нумары за 3 снежня г. г. Чарга – за адказам, дасланым са Слабадской дзіцячы сад – сярэдняй школы за подпісам дырэктара А. М. Пузікавай.
Сітуацыя з музеем, як вынікае з адказу, прыкладна тая ж, што і ў Мішне-віцкай СШ. Кіраўнік установы адукацыі піша: “У школе да 2007 года быў куток баявой славы  234-ай стралковай Яраслаўскай дывізіі, якая ў 1943-1944 гг. вяла баі за вызваленне вёскі Слабада і навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.” Далей ў лісце паведамляецца, што ў сувязі з тым, што будынак школы (да ўзвядзення прыбудовы) – па сутнасці тыпавы будынак пачатковай школы, для арганізацыі навучальнага працэсу былі перагароджаны тры пакоі, памяшканне, у якім знаходзіўся музей, адвялі таксама пад клас. “Усе матэрыялы, якія захоўваліся ў кутку, – гаворыцца  ў адказе, – захаваны і актыўна выкарыстоўваюцца ў рабоце па грамадзянска-патрыятычным выхаванні вучняў: пры падрыхтоўцы і правядзенні Урокаў Мужнасці, гадзін інфармацыі, піянерскіх збораў. У 2011 годзе педкалектывам сумесна з вучнямі пачата работа па стварэнні летапісу населенага пункта Слабада, якая доўжыцца і зараз.  У летапісе ёсць раздзелы: “Слабада ў час ваеннага ліхалецця”, “Біяграфія воінаў-герояў”, для стварэння якіх таксама выкарыстаны матэрыялы кутка баявой славы  234-ай стралковай Яраслаўскай дывізіі. У цяперашні час вучні і педагогі ўдзельнічаюць у пошукавай дзейнасці:  абласной акцыі “Не бывае безыменных салдат”; па ўстанаўленні імені невядомага лётчыка, пахаванага на грамадзянскіх могілках аграгарадка Слабада. Школа шэфствуе  над воінскімі пахаваннямі  ў вёсках Дворышча  і Сянькова, магілкай невядомага лётчыка  ў Слабадзе, над паркам у тым жа аграгарадку, дзе ўстаноўлены памятны знак у гонар памяці загінуўшым землякам. Штогод 9 мая і 3 ліпеня вучні і настаўнікі школы рыхтуюць літаратурныя мантажы  для мітынгаў, што праводзяцца на воінскіх пахаваннях у в. Дворышча, праводзяцца сустрэчы са сваякамі загінуўшых…”.
Далей А. М. Пузікава паведамляе, што “да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у школе вядзецца работа па стварэнні кутка, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ім плануецца размясціць матэрыялы былога кутка баявой славы 234-ай стралковай Яраслаўскай дывізіі. Але каб стварыць музей, трэба правесці значную работу, а таксама мець адпаведныя матэрыяльныя сродкі”.
Фінансаў жа пакуль што няма, а без іх, вядома, справу з мёртвай кропкі не скрануць. Вось калі б знайшоўся які спонсар, выказвае спадзяванні дырэктар А. М. Пузікава…
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *