Утвораны акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Президент

Утвораны акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
8 чэрвеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прынята пастанова №17 “Аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання”.
Усяго ў рэспубліцы ўтвораны 110 выбарчых акруг, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці – 16, Віцебскай – 14, Гомельскай і Мінскай – па 17, Гродзенскай і Магілёўскай – па 13, у Мінску – 20 выбарчых акруг.
Наш раён уваходзіць у Гарадоцкую выбарчую акругу №21.
У яе увайшлі Віцебскі, Гарадоцкі, Шумілінскі раёны і г. п. Руба.
Колькасць выбаршчыкаў – 64 921.
Месца знаходжання акруговай выбарчай камісіі – г. Гарадок, вул. Пралетарская, 2.
Па інфармацыі Цэнтрвыбаркама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *