Слова благодарности — шумилинским медикам

Здоровье Общество

На варце чалавечага жыцця і здароўя
Ратаванне хворых, лячэнне, вяртанне іх да паўнавартасных жыцця і працы – для медыкаў гэта абавязковая штодзённая праца. За мінулы год шумілінскім медыкам ўдалося дабіцца станоўчых паказчыкаў здароўя насельніцтва: зменшылася агульная смяротнасць, павялічылася нараджальнасць, зменшыліся натуральныя страты насельніцтва.
За гэты час ўдалося ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў аховы здароўя, правесці бягучы рамонт тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы, многіх кабінетаў паліклінікі, Добрынскага ФАПа. Было набыта новае сучаснае абсталяванне для клініка-дыягнастычнай лабараторыі, фізіятэрапеўтычнага аддзялення, кабінета функцыянальнай дыягностыкі, тэхналагічнае абсталяванне.
Медыцынскія работнікі, выконваючы свой прафесійны абавязак, заўсёды застаюцца вернымі клятве Гіпакрата. Штогод аптымальных паказчыкаў у рабоце дабіваюцца калектывы педыятрычнага аддзялення (загадчык Завадская Л. Р.), тэрапеўтычнага аддзялення (Лінкевіч С. У.), рэанімацыйна-анестэзіялагічнага аддзялення (Барадзіна В. Л.), Крывасельскага ФАПа (Байкова Р. А.), Слабадскога ФАПа (Прыгодзіч Н. М.), Амбросавіцкага ФАПа (Безгіна В. К.).
Заслужаным аўтарытэтам у насельніцтва раёна на працягу многіх гадоў карыстаюцца ўрачы Барадзін С. І., Суханава Л. В., Кліменцьева Н. П., Карапузава А. А., Цімошчанка І. І., Талайка В. П., а таксама маладыя спецыялісты Мянькоў А. В., Кавалёва І. А. Сярод сярэдніх медыцынскіх работнікаў павагай  карыстаюцца Глазуноў С. У., Кучко А. А., Куст Д. І., Каўгунова Р. Д., Ляпнёва В. У., Мульц Л. У., Нячай Н. М., Хлябнова Я. В., Шпыркіна С. А. і іншыя.
Добрасумленнымі, адказнымі адносінамі да працы вызначаюцца работнікі малодшага медыцынскага персаналу Хашкоўская Т. С., Карнілава Л. В., Спірыдонава І. А., Дубкова І. А., Булах Л. В., Рабухіна С. В.  і многія іншыя.
Сярод работнікаў гаспадарчай службы за старанную працу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя хочацца адзначыць начальніка гаспадарчай службы Анішчанку Я. А. – за апошнія тры гады многа зроблена па рамонтах, добраўпарадкаванні тэрыторый, яшчэ больш запланавана зрабіць.
Напярэдадні прафесійнага свята нельга не адзначыць ветэранаў-медыкаў Заброцкую А. Р., Віеру В. А., Палоўнікаву К. А., Калініну Г. В, Путаву В. М., Фамянок Т. П., Дземінёву Л. М., Селіхановіч Г. Д. і выказаць ім асаблівую сардэчную удзячнасць за працу, яркі прыклад служэння людзям.
Яшчэ многа добрых слоў можна сказаць медыцынскім работнікам, якія працуюць у лячэбна-прафілактычных установах раёна. Напярэдадні прафесійнага свята ад імя адміністрацыі Шумілінскай ЦРБ хачу пажадаць здароўя і шчасця ўсім медыкам, ветэранам, іх родным і блізкім.
Канстанцін БАКАНАЎ, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Шумілінская цэнтральная раённая бальніца”.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *