Доска почёта Шумилинского района: Дмитрий КУСТ

Актуалии Здоровье Общество

Дзеля нашай шчаслівай усмешкі
Тым, хто хоць раз лячыў зубы ці прыводзіў сваё дзіця на прыём да Дзмітрыя Куста, не трэба тлумачыць, за якія заслугі зубны фельчар паліклінікі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы быў удастоены права прадстаўляць медыцынскую галіну на раённай Дошцы гонару.
Пры тым, што Дзмітрый – прафесіянал у сваёй справе, ён яшчэ і надзвычай ураўнаважаны, тактоўны, прыемны ва ўзаемінах чалавек. Садзіцца ў зубное крэсла, якое часта выклікае дрыжанне ў каленях у дзяцей і нават дарослых, у суправаджэнні гэтага стаматолага сапраўды не страшна.
Дзмітрый закончыў Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж і ўжо гадоў шэсць лечыць зубы шумілінцам. Ён расказаў нам, што, да прыкладу, кабінет, які аказвае платныя стаматалагічныя паслугі, поўнасцю ўкамплектаваны самымі сучаснымі прэпаратамі. А якасць і надзейнасць той жа пломбы ў першую чаргу залежыць менавіта ад гэтага.
З дня ў дзень Дзмітрый Куст “працуе” над нашымі ўсмешкамі, а значыць, без сумнення, робіць сваіх пацыентаў больш шчаслівымі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №47 ад 17.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *