Депутат Палаты представителей Владимир Шитько провёл в Шумилино «прямую линию» и приём граждан

Актуалии Президент

Пытанні “прыйшлі” з Обалі і Мішкавічаў
У сераду ў нашым раёне працаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. У. Шыцько. На “прамую лінію” паступіла некалькі званкоў, асабістых візітаў не было.
Уладзімір Уладзіміравіч як педагог з аўтарытэтным стажам работы заўжды ахвотна падхоплівае гаворку на “настаўніцкую” тэму. Вось і ў гэты раз, пакуль маўчаў тэлефон, удалося тое-сёе абмеркаваць. Ён заўважыў, што сёння ў настаўніка ёсць магчымасць атрымаць добрую зарплату, асабліва, калі працуе ён у вясковай школе: чатыры, пяць, а то і шэсць мільёнаў. Але, безумоўна, каб мець такі заробак, трэба шмат працаваць, творча і на вынік.
– Сёння нараканні настаўнікаў накіраваны хутчэй не на заробак, а  на тую вялізную папяровую работу, якая замінае асноўнаму прызначэнню педагога.
– Якая папяровая работа? Мае настаўнікі ніякіх непатрэбных папер не пісалі. Я лічу, што настаўнік павінен займацца выключна навучаннем дзяцей. Наогул, усё залежыць ад кіраўніка, калі ён перастрахоўваецца, не вельмі ўпэўнены ў сабе, то і папер ад настаўнікаў будзе патрабаваць шмат. Але найперш павінна быць бачна работа і яе вынік,  паперы – гэта не галоўнае.
Разважанні дэпутата спыняе тэлефонны званок. Гэта з Обалі ў чарговы раз “прыйшло” пытанне па вадзе (мы не раз агучвалі гэтую тэму на старонках раёнкі). Новая свідравіна ў пасёлку ўжо пабудавана, там вядуцца завяршальныя работы.  Ёсць даручэнне старшыні райвыканкама У. П. Кураннога ў самыя бліжэйшыя тэрміны запусціць яе ў дзеянне. Такі адказ задаволіў жанчыну на тым канцы проваду.
Зноў жа з Обалі паступіла просьба дапамагчы ў правядзенні бясплатнай аперацыі па замене сустава, неабходнасць у якой узнікла пасля аварыі. За бацьку, інваліда другой групы, прасіла дачка. Расказала, што  кошт такой аперацыі недзе 30 мільёнаў, а ў бясплатнай дапамозе ім адмовілі. Дэпутат паабяцаў аказаць садзейнічанне: выйсці з адпаведнай просьбай на Міністэрства аховы здароўя.
Жыхарку Мішкавічаў, маму ў дэкрэтным адпачынку, хвалюе хуткая рэарганізацыя школы з сярэдняй у базавую. Па гэтым пытанні дэпутат ніякіх абяцанняў не даваў, але даручыў аддзелу адукацыі правесці ў вёсцы тлумачальную работу, што, дарэчы, ужо зроблена, паведаміў начальнік РАА П. У. Спірыдонаў.
Уладзімір Уладзіміравіч разважаў і пра сітуацыю на ОКЗ, у сельскай гаспадарцы, паабяцаў, што будзе выходзіць на Міністэрства фінансаў з  тым, каб дапамагчы нам пабудаваць фізкультурна-аздараўленчы комплекс: мільярдаў пяць, магчыма, і ўдасца атрымаць. Яшчэ гаварыў, што паклапоціцца, каб да верасня ў 5-6 школ раёна было накіравана мільёнаў па 100 на спартыўны інвентар.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *