Пчеловод Анатолий Шкурко говорит, что у пчёл можно многому научиться

Мир увлечений Сельское хозяйство

“У іх можна павучыцца працавітасці”
“На ўвесь аграгарадок у нас адзін сапраўдны пчаляр – Анатоль Іванавіч Шкурко, ён і гаспадар талковы, і чалавек дабрадушны”, – расказалі жыхары Амбросавіч.  Дазнаўшыся, у чым справа, Анатоль Іванавіч усміхнуўся і павёў паказваць сваю пасеку: “Рупліўцы! Людзям у іх можна павучыцца працавітасці”.  А. І. Шкурко працуе механізатарам Шумілінскага раённага ўчастка па газазабеспячэнні “Полацкгаз”. Ну, а пчолы –  хобі, занятак для душы.
Анатолю гадоў дзесяць таму першую пчаліную сям’ю падарыў сябар  Юрый Сталярэнка, пчаляр з зайздросным стажам. Ён не толькі расказаў, як даглядаць пчол, але і паказаў. Анатоль Іванавіч не на жарт захапіўся пчалярствам: чытаў адпаведную літаратуру, пераймаў вопыт сталых пчаляроў праз інтэрнэт, вучыўся будаваць пчаліныя домікі. “Пчол трэба любіць, – усміхаецца А. І. Шкурко. – На пасеку заўсёды трэба ісці  з добрым настроем і пазітыўнымі думкамі – пчолы адчуваюць гэта. На пасеку прыходжу не толькі працаваць, але і проста так. Пасяджу ў цішыні, пагавару з пчоламі і зморанасць як рукой здымае – напэўна, ёсць у крылатых рупліўцаў нейкая лячэбная сіла”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *