В Шумилинском районе в личных подсобных хозяйствах держат 470 голов крупного рогатого скота

Сельское хозяйство Экономика

Дзяржаўны клопат пра прыватны падворак

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім было разгледжана пытанне «Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на тэрыторыі Шумілінскага раёна ў 2020 годзе і задачах на 2021 год». Пасяджэнне вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

З дакладам выступіла намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Дубіневіч. Наталля Чаславаўна паведаміла, што ў раёне назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці падсобных гаспадарак, якія трымаюць буйную рагатую жывёлу (БРЖ). Па стану на 1 студзеня 2021 года на прыватных падворках вяскоўцаў мелася 470 галоў БРЖ. За год раён змінусаваў на 14 галоў. Павялічылася пагалоўе ў параўнанні з мінулым годам у Дабейскім, Каўлякоўскім, Мікалаеўскім, Обальскім і Сіроцінскім сельсаветах.
Што тычыцца кароў, за апошнія пяць год іх колькасць зменшылася на 155 галоў – з 504 у 2015 годзе да 349 на 1 студзеня 2021 года. За мінулы год раён «згубіў» 23 каровы. Толькі ў Дабейскім сельсавеце кароў стала больш. Жыхары раёна менш сталі трымаць свіней – на падворках налічваецца 586 (-24 галавы свіней), коней – 67 (-15), коз – 313 (-45), птушкі – 12760 (-935), трусоў – 718 (-154). На скарачэнне непасрэдны ўплыў аказвае дэмаграфічная сітуацыя – змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва і яго старэнне. Людзям сталага ўзросту не пад сілу трымаць жывёлу. Малочную прадукцыю ім прасцей купіць у аўталаўках. Як паказвае жыццё, буйную рагатую жывёлу выгадна трымаць статкам, пры наяўнасці неабходнай тэхнікі для абслугоўвання жывёлы і нарыхтоўкі кармоў і не адных працоўных рук. Вопытам работы могуць падзяліцца індывідуальныя прадпрымальнікі з Мікалаеўскага сельсавета: Валянціна Сініцкая з Макракоў і Пётр Гушча з Дубравы, якія трымаюць на сваіх падворках больш за 20 (!) кароў.
А вось тым, хто бярэцца за нялёгкую справу ці ўжо займаецца ёю, важна адчуваць падтрымку дзяржавы і матэрыяльныя выгады. І тут асноўная задача мясцовых улад – распрацаваць дэталёвы план мерапрыемстваў, канкрэтныя схемы і прынцыпы работы зацікаўленых структур па развіцці і пад-трымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, прыняць дзейсныя меры па вырашэнні існуючых праблем.
Па-першае, па словах Наталлі Чаславаўны, вядзецца закуп малака і цялят у вяскоўцаў. У раёне зараз працуюць 164 малаказдатчыкі, малако закупляецца ад 313 кароў.
Найбольшая колькасць малаказдатчыкаў пражывае на тэрыторыі Дабейскага сельсавета (43 малаказдатчыкі, 69 кароў), Светласельскага (32 малаказдатчыкі, 54 каровы), Мікалаеўскага (27 малаказдатчыкаў, 85 кароў). Найменшая – на тэрыторыі Сіроцінскага (1 малаздатчык, 7 кароў) і Мішневіцкага (6 малаказдатчыкаў, 6 кароў). Асноўнымі малаказбор-шчыкамі на Шуміліншчыне з’яўляюцца індывідуальныя прадпрымальнікі Уладзімір і Сяргей Лінкевічы.
Дзякуючы сумеснай рабоце ўсіх зацікаўленых структур па выніках работы за 2020 год забяспечаны закуп малака ў насельніцтва ў колькасці 1174,2 тоны (126% да вызначанага плана). Закуплена на адну карову 3156 кг малака, што больш узроўню 2019 года на 372 кг. Сярод сельсаветаў самы высокі закуп малака ў насельніцтва з разліку на адну карову ў Дабейскім сельсавеце (закуплена 3734 кг малака), Лаўжанскім (3733 кг) і Мікалаеўскім (3366 кг).
У 2020 годзе закуплена 10 цялят: 6 цялят купіла сельгаспрадпрыемства «Прыазёрны мір», 4 – «Лаўжанскае».
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёлы, аказанне ветэрынарнай дапамогі жывёле і паслугі па асемяненні. Прынцып разлікаў за здадзенае насельніцтвам малако застаецца ранейшым (раз у 10 дзён), бо па ім у мінулым годзе пытанняў практычна не ўзнікала.
На пасяджэнні былі таксама абмеркаваны пытанні аказання дапамогі ў апрацоўцы зямельных участкаў, нарыхтоўцы кармоў, вы-дзяленні зямельных участкаў для сенакашэння, рэалізацыі сельгаспрадукцыі і многае іншае.
Былі зацверджаны “Мерапрыемствы па развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак грамадзян Шумілінскага раёна на 2021 год”, прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №16 ад 02.03.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *