Улица имени Веденко… имени Минчугова… имени Гайдыма…

Актуалии

Вуліца імя…
ВЯДЗЕНКА Віктар Антонавіч
нарадзіўся 9 (22) кастрычніка 2010 года ў сяле Вісунск Мікалаеўскай вобласці (Украіна) ў сялянскай сям’і. Украінец. Адукацыя пачатковая. Працаваў трактарыстам, брыгадзірам паляводчай брыгады.
У 1941 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. З чэрвеня 1941 года ў дзеючай арміі. Пасля заканчэння курсаў малодшых лейтэнантаў у 1943 годзе стаў афіцэрам. Член ВКП(б) з 1943 года.
Камандзір стралковай роты 334-га стралковага палка (47 стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт) лейтэнант Віктар Вядзенка асабліва вызначыўся ў баях за станцыю Обаль.
26 чэрвеня 1944 года рота лейтэнанта Вядзенка захапіла станцыю і адбіла пяць контратак ворага. Камандзір роты Вядзенка гераічна загінуў у гэтым баі. Быў пахаваны каля в. Плігаўкі 1-я, перапахаваны ў брацкіх могілках у г. п. Обаль.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Вядзенку Віктару Антонавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Вядзенкі В. А. носіць вуліца ў г. п. Обаль.
*   *   *
МІНЧУГОЎ Дзмітрый Міхайлавіч нарадзіўся 8 лістапада 1911 года ў г. Сімбірску (Ульянаўск). Яшчэ ў дзяцінстве Д. М. Мінчугова сям’я пераехала на радзіму маці ў в. Башні Сіроцінскага (цяпер Шумілінскага) раёна Віцебскай вобласці. У 1932 годзе быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1934 годзе закончыў Ейскую ваеннаую школу марскіх лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў. З 1941 года – на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да мая 1943 года маёр Дзмітрый Мінчугоў камандаваў эскадрылляй 5-га гвардзейскага міна-тарпеднага авіяпалка 1-й міна-тарпеднай авіядывізіі ВПС Чарнаморскага флоту. Здзейсніў 118 баявых вылетаў на тарпедаванне варожых караблёў, знішчэнне наземных войск ворага. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. 14 мая 1943 года ў раёне Судака (Крым) самалёт Мінчугова быў збіты, экіпаж загінуў.
Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 24 ліпеня 1943 года за “мужнасць і гераізм, праяўленыя ў бітвах за Крым і Каўказ, нанясенні тарпедна-бомбавых удараў па наземных войсках і караблях праціўніка” гвардыі маёру Дзмітрыю Міхайлавічу Мінчугову пасмятротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Мінчугова Д. М. носіць вуліца ў Севастопалі і ў г.п. Шуміліна.
*   *   *
ГАЙДЫМ Іван Якаўлевіч нарадзіўся 11 лістапада 1916 года ў в. Пісараўка цяпер Альшэўскага раёна (Башкірыя) ў сялянскай сям’і. Украінец. Пасля заканчэння школы-сямігодкі працаваў у калгасе трактарыстам.
У 1936 годзе быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-1940 гг. Пасля дэмабілізацыі служыў міліцыянерам у сталіцы БССР горадзе Мінску.
Член ВКП (б) з 1942 года. 12 студзеня 1942 года прызваны ў армію Марксштацкім ваенкаматам Саратаўскай вобласці.
З лютага 1942 года – у дзеючай арміі. У 1942 г. закончыў курсы палітычнага складу, у 1943 – курсы камандзіраў рот. Да чэрвеня 1944 года гвардыі капітан Гайдым І. Я. камандаваў ротай 213-га гвардзейскага палка 71-й гвардзейскай дывізіі, 6-я гвардзейскай арміі, 1-ага Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся ў баях падчас вызвалення Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі.
22 чэрвеня рота Гайдыма ў баі ў пасёлку Шуміліна прарвала варожую абарону, авалодала в. Ільінцы, адбіла дзве контратакі ворага. 22 чэрвеня рота гвардыі капітана І. Я. Гайдыма фарсіравала раку Заходняя Дзвіна і захапіла плацдарм, адбіваючы шматлікія контратакі гітлераўцаў. У адным з баёў Іван Якаўлевіч паў смерцю храбрых.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за ўмелае кіраўніцтва ротай і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі капітану Гайдыму Івану Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пахаваны ў в. Заграмадзіна Шумілінскага раёна.
Імем Гайдыма І. Я. названа вуліца ў аграгарадку Крывое Сяло.
Ульяна ПУШКАРОВА, вучаніца Мішкаўскай д/с-БШ.
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *