Происшествия. Криминал

Новости Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні, якія адбыліся за тыдзень на тэрыторыі нашага раёна, расказаў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Юрый Арлоў.

Угон
У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Мікіціхі. Мужчына расказаў, што знік ягоны “Фальксваген”, які стаяў ля дома. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі ўгоншчыка – гэта аднавясковец пацярпелага вырашыў пакатацца на чужым аўто. Пакатаўся і кінуў аўтамабіль непадалёк ад вёскі. Ліхадзею пагражае штраф або папраўчыя работы да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Хамуты
Пацярпела жыхарка а.-г. Кардон: у яе дачным доме ў в. Баранькі невядомыя злодзеі пашкодзілі навясныя замкі. З хаты прапалі тры конскія сёдлы і тры хамуты. Агульны ўрон складае 2,2 мільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Гадзіннік
У доме жыхаркі Бондарава пабывалі злодзеі: прапалі тры мільёна рублёў, пазалочаны гадзіннік і залаты пярсцёнак. Агульны ўрон складае 11,6 мільёнаў рублёў. Ёсць падазроны ў крадзяжы, яго месца знаходжання ўстанаўліваецца.

Са зводак ДАІ
“Прышпіліся да бяспекі”

Супрацоўнікі ДАІ правялі адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай “Прышпіліся да бяспекі”. Падчас акцыі на дарогах раёна былі спынены шэсць вадзіцеляў з непрышпіленымі рамянямі бяспекі. За такое парушэнне кожнаму прыйшлося заплаціць штраф памерам у адну базавую велічыню (за паўторнае парушэнне  – ад 2 да 5 БВ). У выпадку, калі не прышпілены пасажыр, штраф плаціць і вадзіцель, і сам пасажыр (для апошняга ён складае ад 1 да 3 БВ).
Як расказалі супрацоўнікі ДАІ, у гэтым годзе да адміністрацыйнай адказнасці за непрышпіленыя рамяні бяспекі  ў раёне былі прыцягнуты 80 чалавек (сярод іх – 9 пасажыраў), прычым 12 вадзіцеляў здзейснілі такое парушэнне двойчы на працягу года. 24 вадзіцелі былі прыцягнуты да адказнасці за перавозку дзяцей без спецыяльных сядзенняў.

Карова
Пастухі УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, якія пасвілі статак непадалёк ад Хацілава, пакінулі кароў без нагляду. У выніку адна карова выйшла на праезную частку, дзе была збіта аўтамабілем. Вадзіцель з месца ДТЗ уцёк. На тушу каровы наехала на “Фіяце” жыхарка Шуміліна і пашкодзіла аўтамабіль.
Асоба вадзіцеля, які збіў карову, устанаўліваецца. Яму пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на два гады. Да адказнасці прыцягнуты і два пастухі райаграсэрвісу (штраф да 20 БВ).

Перакуліўся і ўцёк
Механізатар ААТ “Лаўжанскае”, які нядаўна пасля пераздачы атрымаў правы трактарыста-машыніста (быў іх пазбаўлены), не справіўся з кіраваннем трактара, з’ехаў у кювет, перакуліўся і ўцёк з месца ДТЗ. Яму пагражае штраф і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на два гады.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *