3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Актуалии Общество

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
Дарагія землякі!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята вяртае нас да шматвяковай гісторыі беларускай  дзяржаўнасці, да непахісных каштоўнасцяў патрыятызму, свабоды, справядлівасці. Яно непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Навекі ў памяці застанецца вялікі подзвіг нашага народа, які адстаяў у гады вайны сваю свабоду, адрадзіў краіну, яе разбураныя гарады і вёскі.
Сёння ўсіх нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, адказнасць за яе сучаснасць і будучыню. Нам належыць шмат працаваць, каб Рэспубліка Беларусь  стала сучаснай, моцнай і паспяховай дзяржавай. Пераадольваючы часовыя цяжкасці, мы ідзем па абраным шляху да дасягнення пастаўленай мэты – моцнай і квітнеючай Беларусі.
Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, ажыццяўлення намечаных планаў, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць роднай Айчыны. Міру, шчасця і дабра ўсім вам.
Раённы выканаўчы камітэт.                     Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *