Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Праверак – праз край
Дзейнасць  кантралюючых і наглядных органаў Віцебскай вобласці і прымаемыя імі меры па павышэнні эфектыўнасці работы былі разгледжаны на пасяджэнні калегій Камітэта дзяржкантролю і пракуратуры Віцебскай вобласці.
Кантралюючыя мерапрыемствы паказалі, што асобныя ўпаўнаважаныя органы вобласці не прынялі належныя меры па выкананні Указа №510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
Нягледзячы на тое, што ў вобласці за апошнія 3 гады намецілася стабілізацыя агульнай колькасці праверак, застаецца высокай удзельная вага праверак, праведзеных нагляднымі органамі, – да 75%.  Прычым, большасць з іх – пазапланавыя.
Рост праверак дапусцілі: інспекцыя Дзяржбуднагляду – з 878 да 1077, інспекцыя Дзяржтэхнагляду – з 666 да 886, органы МНС – з 2001 да 2211; рост пазапланавых праверак – Дзяржінспекцыя працы – з 565 дп 634.
Адзначана вялікая праверачная нагрузка на асобныя суб’екты (у шэрагу выпадкаў 40 і больш праверак у год).
Па фактах парушэнняў, выяўленых Камітэтам дзяржкантролю і пракуратурай вобласці, усе вінаватыя службовыя асобы кантралюючых і наглядных органаў вобласці прыцягнуты да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.

Дзяржаўная маёмасць
За мінулы перыяд 2016 года за парушэнні заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці прыцягнуў да адказнасці ў выглядзе штрафаў 5 арганізацый і 4 службовыя асобы на суму звыш 100 млн. руб.
Так, у ходзе праверкі ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ўстаноўлена, што на працягу 5 год пры здачы ў дармавое карыстанне 40 бюджэтным арганізацыям маёмасці, якая належыць г. Віцебску, прадпрыемства неабгрунтавана прад’явіла да кампенсацыі карыстальнікам сумы падатку за нерухомасць і зямельнага падатку, налічаныя па павялічаных стаўках. Такім чынам, ЖРЭТ Кастрычніцкага раёна за кошт бюджэту неабгрунтавана атрымаў звыш 500 млн. руб, якія па выніках кантрольных мерапрыемстваў КДК былі вернуты ў бюджэт.
Акрамя таго ўстаноўлена, што гэта ж прадпрыемства ў першым квартале бягучага года дапускала грубае невыкананне абавязкаў па пералічэнні ў гарадскі бюджэт атрыманых ад арэнды дзяржмаёмасці сродкаў у размеры 2,7 млрд. руб. У ходзе праверкі ўказаная сума была пералічана ў бюджэт.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.

Па заніжаным кошце
КДК Віцебскай вобласці ў ходзе правядзення сумесна з 7-м упраўленнем ГУБОПіК МУС Рэспублікі Беларусь праверкі КУСГП “Вымна” Віцебскага раёна ўстанавіў факт адчужэння гэтым прадпрыемствам жылога дома ў сувязі з яго прыватызацыяй са шматлікімі парушэннямі патрабаванняў заканадаўства, а таксама па заніжаным на 32,5 млн. руб. кошце, чым учынены ўрон дзяржаўнай маёмасці.
Па выніках праверкі Віцебскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа ў адносінах да былога юрысконсульта прадпрыемства па ч. 3 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), якая займалася афармленнем дакументаў па прыватызацыі дома грамадзяніну, што знаходзіўся з ёй у роднасных сувязях.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *