Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля Новости

Яшчэ раз пра парадак
У КДК Віцебскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні забеспячэння належнага добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў, а таксама эфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў.
Праведзенымі ў 2019 годзе кантрольнымі мерапрыемствамі факты невыканання правілаў добраўпарадкавання былі выяўлены ў Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Аршанскім, Пастаўскім, Полацкім, Талачынскім раёнах. Вінаватыя асобы былі прыцягнуты да адказнасці.
У першым квартале бягучага года кантрольныя мерапрыемствы праведзены на тэрыторыі Віцебска, Віцебскага і Сенненскага раёнаў. Напрыклад, у Віцебску ўскрыты факты паўсюднага складзіравання жыльцамі шматкватэрных жылых дамоў будаўнічых і буйнагабарытных бытавых адходаў (як правіла, старой мэблі) ля пад’ездаў і на землях агульнага карыстання. Спецыялізаваныя арганізацыі не спраўляліся з іх своечасовым вывазам, што выклікала шматлікія скаргі грамадзян. Выяўлена і неэфектыўнае выкарыстанне і самавольнае заняцце асобнымі землекарыстальнікамі зямельных участкаў, у тым ліку зямель горада.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў КДК унёс прапановы мясцовым органам улады забяспечыць ухіленне выяўленых парушэнняў і недахопаў. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.
У бліжэйшы час запланавана наведванне Аршанскага і Полацкага раёнаў.

Праверак будзе менш
КДК вобласці сумесна з дзяржаўнымі органамі праводзіць работу па мінімізацыі запланаваных на першае паўгоддзе праверак суб’ектаў Віцебшчыны.
Ва ўмовах зніжэння дзелавой актыўнасці на дзяржаўным узроўні рэалізуюцца меры па падтрымцы найбольш уразлівых галін эканомікі, забеспячэнню ўстойлівасці работы рэальнага сектара і сацыяльнай абароненасці насельніцтва. Адной з такіх мер з’яўляецца мінімізацыя выбарачных праверак юрыдычных асоб і ІП.
Камітэтам дзяржкантролю вобласці з пачатку красавіка з плана выключана 16 праверак суб’ектаў, раней запланаваных тэрытарыяльнымі органамі Мінфіна, Мінпрацы, МНС, МУС і г. д. Інфармацыя абнаўляецца штотыднёва па чацвяргах на сайце КДК.
На 10.04.2020 г. план выбарачных праверак у Віцебскай вобласці на першае паўгоддзе ўключае 330 праверак, з іх 157 запланаваны на красавік-чэрвень.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *