Премия имени Франциска Скорины присуждена Наталье Черниченко

Актуалии Новости

У Шуміліна вярнуліся разам з Францыскам Скарынам
Зараз вы трымаеце ў руках раёнку, а значыць, вы – наш сябра, а мы ўсе разам – вашы сябры. Верныя і любячыя. Вы заўжды можаце спадзявацца на нашу падтрымку, а мы абяцаем, што ніколі не здрадзім шчырасці ў напісанні летапісу нашага з вамі жыцця.
Менавіта гэтыя  прынцыпы ўзаемаадносін паміж сродкамі масавай інфармацыі і чытачамі акрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на традыцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ і работнікамі сувязі Віцебшчыны, якая прайшла на мінулым тыдні. Губернатар падзякаваў журналістам друкаваных і электронных СМІ за стварэнне аб’ектыўнай карціны сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, за іх ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі, за захаванне і перадачу вопыту старэйшага пакалення маладым.
Аляксандр Косінец расказаў журналістам пра эканамічнае развіццё вобласці, пра найбольш значныя праекты мадэрнізацыі прадпрыемстваў Прыдзвінскага краю, інвестыцыйныя праекты.
Старшыня аблвыканкама ўручыў ўзнагароды пераможцам абласных конкурсаў друкаваных СМІ на прэмію імя Францыска Скарыны і электронных – на прэмію “Віцязь”, узнагародзіў лепшыя калектывы сувязі.
Наша газета працягвае слаўную традыцыю і сёлета таксама не засталася без узнагарод. У абласным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі прэмію імя Францыска Скарыны за першае месца ў намінацыі “Лепшы аглядальнік” атрымала рэдактар радыё Наталля Чарнічэнка.
За шматгадовую творчую працу і ўклад ў развіццё рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі падзяка старшыні аблвыканкама аб’яўлена былому рэдактару “Герой працы” Аліне Пятровай.
Віншуем нашых калег з высокай аднакай іх працы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г.



2 комментария по теме “Премия имени Франциска Скорины присуждена Наталье Черниченко

  1. Спасибо Алине Петровой и ее коллективу за ту газету, которую стало можно читать!

  2. Поздравляю с победой! Не останавливайтесь на достигнутом

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *