Пыталіся-адказваем: Дзе праверыць якасць малака?

Вопрос-Ответ

Дзе праверыць якасць малака?
У рэдакцыю звярнуліся нашы чытачы з райцэнтра, якія прасілі патлумачыць, чаму малако вытворчасці віцебскага ААТ “Малако” адрозніваецца ад пастаўскага па смаку і якасці.
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да інжынера-тэхнолага шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако” Л. М. Пракопчык. “Па сваіх смакавых якасцях малако ў розных раёнах адрозніваецца, – патлумачыла Ларыса Мікалаеўна. – Смак залежыць як ад пароды кароў, так і ад корму. Напрыклад, у малацэ з фермаў нашага раёна ўтрымліваецца малочны цукар, што прыдае прыемны саладкаваты смак. Што тычыцца фізіка-хімічнага саставу, то ён такі, які ўказаны на пакеце. Калі на ім напісана тлустасць 3,6 %, то яна такая і ёсць – можаце не сумнявацца. Прадукцыю ААТ “Малако” правярае некалькі кантралюючых інстанцый. І на самім заводзе ёсць вытворчая лабараторыя, дзе правяраецца кожная партыя малака. Яго якасць кантралююць таксама спецыялісты цэнтра стандартызацыі і метралогіі”.
Ну, а калі пакупнік усё ж сумняваецца ў якасці малака ці яшчэ якога тавару, купленага ў магазіне, можна яго праверыць. “Нашы спецыялісты робяць аналіз малака на мікрабіялагічныя паказчыкі: патагенныя мікраарганізмы і бактэрыі, – расказаў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С. А. Конышаў. – Такі аналіз каштуе амаль 35 тысяч рублёў. Астатнія даследаванні малака (на антыбіётыкі, таксічныя рэчывы, на тлустасць і іншыя) можна правесці ў лабараторыі Віцебскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Больш падрабязна пра даследаванні можна дазнацца, патэлефанаваўшы па нумары 80212-61-60-90”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *