Купальская ноч на Шумілінскім возеры

Актуалии Грамадства Культура

Купальская ноч на Шумілінскім возеры

О, столькі людзей на Шумілінскім возеры я даўно не бачыла! Сапраўды, гэтым купальскім вечарам, калі  пасля дажджлівых дзён надвор’е крыху супакоілася, шумілінцы вырашылі спаўна нацешыцца святам. І ў гэтым ім рады былі дапамагчы арганізатары мерапрыемства, у першую чаргу, работнікі культуры.
І вось адкрыццё свята на беразе возера, песні, карагоды, тэатралізаванае прадстаўленне. А побач са сцэнай ідзе гандаль, праводзяцца розныя конкурсы, запрашаюць дзіцячыя атракцыёны, спартыўныя спаборніцтвы. На возеры дзяўчаты плятуць вянкі, ля вогнішча водзяць карагоды…
У гэты купальскі вечар усе жадаючыя маглі пакатацца на невялікім парусніку. На беразе было шматлюдна да самай ночы. Людзі фатаграфаваліся, удзельнічалі ў розных конкурсах і проста добра бавілі час.
Валерыя КАЛУГІНА, студэнтка ВДУ імя Машэрава.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *