В налоговой инспекции Ольгу Ковгунову считают очень ценным специалистом

Общество Экономика

Каштоўны для інспекцыі спецыяліст

Вольга Каўгунова ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне працуе з лістапада 2012 года, на пасадзе намесніка начальніка аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў у бюджэт – тры гады. І як зазначыла начальнік інспекцыі Алена Сяргееўна Мужава, з першых дзён яе работы ў інспекцыі было дакладна зразумела: падатковая займела каштоўнага спецыяліста, граматнага, удумлівага, дысцыплінаванага.

Кіраўніцтва не пабаялася даручыць Вользе Мікалаеўне даволі сур’ёзны, адказны і аб’ёмны ўчастак работы, разумеючы, што ёй пад сілу справіцца.
І, зразумела, спраўляецца спецыяліст даволі паспяхова, выконваючы пастаўленыя задачы. Да слова, за пяць месяцаў бягучага года ў кансалідаваны бюджэт паступіла 53,2 млрд. рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі – 15,1 млрд, у мясцовы – 38,0 млрд. руб.  Выкананне плана забяспечана на 113,7%. У полі зроку намесніка начальніка аддзела ўліку, справаздачнасці і спагнання плацяжоў у бюджэт – 304 юрыдычныя асобы і 192 індывідуальныя прадпрымальнікі, якія стаяць на ўліку ў падатковай інспекцыі.
“Вользе ў яе рабоце дапамагаюць веды, стараннасць, у нечым педантычнасць, скрупулёзнасць, – кажа А. С. Мужава. – Яна ніколі не лічыцца з часам, калі неабходна, можа працаваць і ўвечары, і ў выхадныя, нягледзячы на тое, што мае дваіх дзяцей. Мы гэта, безумоўна, вельмі цэнім.”
А сама Вольга Каўгунова прызнаецца, што ёй камфортна працаваць у падатковай інспекцыі, ёй прыемна адчуваць падтрымку і аўтарытэт сярод калег, павагу кліентаў-плацельшчыкаў. І ўжо толькі гэта натхняе яе на работу, лёгкай і простай якую ніяк не назавеш.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *