Председатель Шумилинского райисполкома Александр Снаров — об участии в пятом Всебелорусском народном собрании и его задачах

Актуалии Президент

Ключ да поспеху – у эфектыўнай працы
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Снараў прадстаўляў наш раён на пятым Усебеларускім народным сходзе. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і думкамі:
–  Галоўнай падзеяй пятага Усебеларускага сходу стала выступленне Кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі. Асабліва я вылучыў ягоныя словы пра дысцыпліну, адказнасць кіраўніка за вынікі работы, за эфектыўнасць вытворчасці, прадукцыйнасць працы, рэалізацыю прадукцыі. Тэмпы развіцця кожнага прадпрыемства, рэгіёна залежаць ад кіраўніка.
Кіраўнік беларускай дзяржавы паставіў задачу захаваць і развіваць аграгарадкі, падтрымліваць малыя вёскі, асабліва былыя цэнтры гаспадарак.
Каб утрымаць насельніцтва ў раёне, неабходна ствараць новыя працоўныя месцы – па 25 штогод. Сёлета ў нашым раёне створана 12 месцаў, да канца года будуць створаны яшчэ. Неабходна развіваць прадпрымальніцтва, прыватную ініцыятыву, выкарыстоўваць патэнцыял, які ёсць у раёне: лесаперапрацоўку, прыдарожны сэрвіс, турызм.
Трэба наводзіць і падтрымліваць парадак ва ўсіх населеных пунктах, на прадпрыемствах усіх форм уласнасці, у жылым сектары, на сацыяльных аб’ектах. Раённыя ўлады са свайго боку будуць выдзяляць па магчымасці сродкі на рамонт цэнтральнай раённай бальніцы, устаноў адукацыі і культуры. Сёлета за кошт сродкаў бюджэту раёна завяршыцца рэканструкцыя і абавязкова ўвядзём у строй фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
Але галоўныя праблемы і задачы стаяць у вытворчай сферы. Без развіцця і пашырэння вытворчасці немагчыма напаўненне бюджэту, а значыць і развіццё сацыяльнай сферы.
Наш раён сельскагаспадарчы, таму першачарговая задача – рост пагалоўя жывёлы, а таксама яе прадукцыйнасці. Гэта ключ да павелічэння вытворчасці малака, мяса. Для гэтага трэба забяспечыць трывалую кармавую базу.
Каб не было праблем у зімовы перыяд, неабходна нарыхтаваць 25-30 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Гэта рэальная задача. Калі ў мінулым годзе на гэтую дату было скошана 110% траў і нарыхтавана 11,77 ц к. адз. (59 тысяч тон сенажу), то сёлета ўбрана 108%, а нарыхтавана 15,07 ц к. адз. (73 тысячы тон). Трэба ўбраць рапс – гэта бялок, неабходны для жывёлы. Трэба сабраць збожжавыя ўраджайнасцю не менш за 32 ц/га.
Ставіцца задача наводзіць парадак на зямлі, павышаць яе аддачу. У нас у раёне трэба дабудаваць чатыры даільныя залы, навесці  парадак на фермах. Сваечасовая выплата зарплаты і яе павышэнне магчымы толькі пры росце вытворчасці прадукцыі. У раёне чатыры гаспадаркі – СФГ “Раднік”, ААТ “Ляжні”, “Ульскі”, АграБаравінка” – выйшлі  на дадатнае сальда па разліках за малако. Гэта дазволіць забяспечыць своечасовую выплату зарплаты, у гаспадарак будуць свабодныя грошы для рамонту тэхнікі.
На сходзе Прэзідэнт вызначыў задачы, якія трэба рашыць, каб краіна магла ісці наперад, магла развівацца. Ён не аднойчы падкрэсліваў, што дасягненне агульнай мэты залежыць ад кожнага жыхара краіны, ад эфектыўнасці нашай працы.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №53 ад 08.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *