На заседании райисполкома обсуждалась работа по профилактике рецидивной преступности

Актуалии Общество Президент

Папярэдзіць рэцыдыўную злачыннасць

На парадак дня пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое 29 жніўня правёў старшыня райвыканкама А. І. Снараў, было вынесена пытанне аб папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці. У пасяджэнні браў удзел часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела наглядальна-выканаўчай дзейнасці УУС Віцебскага аблвыканкама А. Ю. Калеснікаў.
Справаздачу трымаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А. Р. Дзмітрэнка. У раёне за 7 месяцаў бягучага года здзейснена 134 злачынствы. Дакладчык адзначыў, што колькасць злачынстваў, якія здзейснілі асобы, што маюць судзі-масць, склала 39 (37,9% ад агульнай колькасці) і гэта лічба змяншаецца на працягу апошніх чатырох гадоў. Таксама менш стала і рэцыдыўных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку – 21 (у 2015 годзе – 23).
Супрацоўнікі міліцыі трымаюць на пастаянным кантролі асоб, якія маюць судзімасць. На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі стаіць 257 чалавек, з якіх 41 – адбываюць розныя віды пакаранняў. За асобамі, якія асуджаны да абмежавання волі, вядзецца сістэматычны нагляд, праводзяцца праверкі захавання імі рэжыму. Начальнік міліцыі адзначыў і тое, што на ўзровень злачыннасці ўплывае алкагалізацыя насельніцтва.
Пракурор раёна С. У. Зайцаў спытаў А. Р. Дзмітрэнку  пра магчымасць абмежавання гандлю алкагольнымі напіткамі, а таксама пра работу органаў унутраных спраў па працаўладкаванні і сацыялізацыі асоб, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі.
А. Ю. Калеснікаў прапанаваў акцэнтаваць работу міліцыі на сельскай мясцовасці, дзе прафілактычная работа можа даць большы эфект.
Садаклад па азначаным пытанні зрабіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, якая расказала пра работу па працаўладкаванні асоб, якія вызваляюцца пасля пакарання, пра тыя захады, што робяцца па сацыялізацыі гэтай катэгорыі. Самай галоўнай праблемай Святлана Валянцінаўна назвала тое, што ў раёне няма вакансій для некваліфікаваных работнікаў, да таго ж, вызваленыя асобы не згаджаюцца на нізкааплатную работу.  Каб вырашыць праблему, упраўленне арганізуе перакваліфікацыю ці прафесійную падрыхтоўку для гэтай катэгорыі грамадзян.
У прынятым рашэнні ўсім суб’ектам прафілактыкі прапанавана ўдасканальваць работу па папярэджанні рэцыдыўнай злачыннасці. Таксама вырашана ўзмацніць кантроль за працаўладкаваннем і работай “абавязаных асоб”, а таксама работу па накіраванні ў ЛПП тых, хто злоўжывае алкагольнымі напіткамі.
На пасяджэнні была разгледжана работа арганізацый і прадпрыемстваў раёна па навядзенні парадку на замацаваных і ўласных тэрыторыях, добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. Старшыня райвыканкама А. І. Снараў і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава падзякавалі прадпрыемствам, якія клапоцяцца пра добраўпарадкаванне тэрыторый, адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, і выказалі крытычныя заўвагі ў адрас тых арганізацый, дзе яшчэ трэба прыкласці шмат намаганняў, каб тэрыторыі і будынкі набылі належны выгляд.
І. М. Новікава звярнула ўвагу кіраўнікоў сельвыканкамаў і сельскагаспадарчых арганізацый на работу па ўборцы зерневых участкаў грама-дзян. Яна адзначыла, што пакуль з 1066 участкаў убрана 666: калі ў “АграБаравінцы”, райаграсэвісе, “Ульскім” уборка прыватных участкаў амаль завершана, то ў “Сіроцінскім”, “Мішневічах”, “Прыазёрным міры” гэтая работа толькі пачалася. Карыстаючыся спрыяльным надвор’ем, трэба актывізаваць жніво на прысядзібных участках, адзначыла Ірына Мікалаеўна.
Былі абмеркаваны іншыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *