Впечатлениями о новых деньгах делятся жители Шумилинского района

Актуалии Общество Экономика

Ці зручныя яны, новыя грошы?

1 ліпеня беларусы атрымалі новыя грошы – у краіне прайшла дэнамінацыя. І мы падслухалі думкі на гэты конт жыхароў Шумілінскага раёна.
Алена Жыжова, студэнтка:
– Чатыры нулі сышлі, для людзей гэта, безумоўна, шок, а па сутнасці – нічога не змянілася. На мой погляд, існуюць толькі некаторыя складанасці,  звязаныя з адаптацыяй людзей да змен. Адной з цяжкасцяў з’яўляецца той факт, што дэнамінацыя ўвяла ў абарачэнне манеты. Але дзякуючы таму, што разам з новымі грашыма будуць хадзіць і старыя, прывыкнуць будзе лягчэй. Хаця я ўпэўнена, што ўсё будзе добра і ўсё будуць рады.
Аліна Зянкова, студэнтка:
– Што тычыцца грошай, то выглядаюць яны цудоўна, ілюстрацыі на паперы падабаюцца. Да манет яшчэ трэба прывыкнуць, але мяне ўсё задавальняе. Складанасцяў няма, бо да гэтага ўжо новыя цэннікі былі ў магазінах.
Дзмітрый Ананьеў, студэнт:
– Новыя грошы, канешне, выглядаюць цудоўна і з’явіліся манеты, але стала вельмі нязручна, бо даводзіцца перакладаць у галаве, колькі гэта каштуе. Трэба прывыкнуць, а далей, думаю будзе зручна.
Сяргей Дземянцей, дальнабойшчык:
– Цяжкасцяў ніякіх, адзінае – нязвыкла лічыць курс валют, асабліва РБ на РФ. З манетамі крыху не прывычна, а так нічога.
Аляксей Пашкевіч, інжынер-электрык:
– Дэнамінацыя спрашчае разлікі на прадпрыемствах, бо лічыць без чатырох нулёў прасцей. Так, цяпер назіраецца невялікая блытаніна, але хутка ўсе прывыкнуць і не будуць заўважаць розніцы паміж новымі і старымі грашыма. Нязручнасць, упэўнены, даставяць манеты, бо  для іх, відаць, патрэбен адмысловы кашэль.
Кастусь Кухарэнка, студэнт:
– Адметнага эканамічнага эфекту ад гэтай дэнамінацыі не бачу. А вось у многіх прадпрыемстваў паўстала процьма клопатаў у сувязі з гэтым.
Наталля Красікава, бухгалтар:
– Усё гэта вельмі блытае. На мой погляд, самую вялікую нязручнасць дастаўляе выкарыстанне старых і новых грошай адначасова. Было б прасцей адразу пусціць у абарачэнне толькі новыя грошы і зняць старыя.
Міхаіл Салаўёў, працуючы:
– Мае адносіны да дэнамінацыі хутчэй адмоўныя, чым станоўчыя. Большасці будзе цяжка прывыкнуць да новых грошай, асабліва старым людзям.
Іван Тарасаў, студэнт:
– Лічу, што змены – гэта заўсёды добра.  Новыя грошы прыгожыя, таму мне вельмі цікава перабіраць іх у руках.
Наталля Галаева, студэнтка:
– Я абыякавая да гэтых перамен. Толькі пакуль яшчэ з цяжкасцю суадношу новыя грошы і старыя.
Алена Зубарава, працуючая пенсіянерка:
– Я добра адношуся да дэнамінацыі. Праўда, новыя грошы яшчэ ў руках не трымала.
Наталля Слука, працуючая:
– Яшчэ не адчула на сябе «грашовую рэформу», але, думаю, што да новых грошай будзе складана прывыкнуць.
Меркаванні людзей слухалі практыканты рэдакцыі газеты “Герой працы” – студэнт БДУ Сяргей ІСКОЛ і студэнткі ВДУ Валерыя КАЛУГІНА
і Вольга РАМАНЕНКА.
Фота Аліны ПЯТРОВАЙ.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *