1-й укос в Шумилинском районе завершён. Профсоюз наградил победителей

Актуалии Сельское хозяйство Эканоміка

Лепшым – падзякі і прэміі
У раёне фінішаваў першы ўкос траў, падчас якога нарыхтавана 1966 тон сена, 71037 тон сенажу, 647 тон сіласу (14,65 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы). Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец і в. а. старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Л. Г. Варкун павіншавалі пераможцаў касавіцы.
Па першым укосе на КЗР-10 з касілкай КПР-9 лепшы вынік у раёне ў Сяргея Бараноўскага з ААТ “Прыдзвінскі”, які скасіў 803 гектары травы.

Сярод лідараў касавіцы з касілкай КДН-2,6  – Сяргей Новікаў з ААТ “Лаўжанскае”.

Яго калега, малады механізатар Віталь Краўчук, які пераехаў у Мікіціху з Данецкай вобласці, таксама ў перадавіках: на “Ягуары-850” падабраў 9096 тон зялёнай масы.

Сярод механізатараў, якія былі задзейнічаны на перавозцы травы, лепшыя вынікі ў раёне ў Сяргея Пясецкага з ААТ “Прыазёрны мір”. Ён перавёз 3045 тон зялёнай масы.
Лідары касавіцы атрымалі ад прафсаюза падзячныя лісты і грашовыя прэміі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *