В деревне Чернецкие во время урагана берёза упала на дом

Новости Экология

Надвор’е з характарам

Звычайна лагоднае беларускае надвор’е ў апошнія дні праяўляе свой наравісты характар. Па дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з-за праходжання навальнічнага фронту 13 ліпеня пацярпелі 510 населеных пунктаў у 26-ці раёнах краіны, 36 чалавек, 7 з якіх былі шпіталізаваны.

Тэлебачанне і інтэрнэт расказваюць пра разбуральныя вынікі стыхіі: паваленыя дрэвы, разбураныя дамы,  пашкоджаныя вытворчыя будынкі, лініі электраперадач і газаправодаў, падтапленні і многае іншае.
На фоне гэтых фактаў сітуацыя ў Шумілінскім раёне не выглядае такой крытычнай. Як паведаміў супрацоўнік райаддзела МНС Дзмітрый Пятроў, у вёсцы Чарнецкія бяроза, якая павалілася на дом, пашкодзіла франтон і абліцоўку дома. У Амбросавічах пацярпелі дзве фермы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №55 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *