У дома Галины Ляхнович цветут розы и лилии

Сельское хозяйство

Святочна ад кветак
Сярод тых вяскоўцаў з Дабеі, якія падчас свята вёскі атрымалі падзякі ад мясцовага сельвыканкама за добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол дома, –  Галіна Уладзіміраўна Ляхновіч, лабарант ААТ “Прыазёрны мір”. Ля дома жанчыны – мноства кветак. Зараз цвітуць ружы і лілеі, з падвясных гаршчэчкаў каляровымі вачыма ўсміхаюцца пятуніі. Крыху пазней будуць радаваць вока астры, гладыёлусы і хрызантэмы. Так што ўсё лета і восень, ажно да маразоў, ля хаты Галіны Уладзіміраўны святочна і прыгожа ад мноства кветак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №55 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *