Александр Романятов стал вторым комбайнером в районе, который намолотил тысячу тонн

Главное Дажынкі Сельское хозяйство

4 верасня, раён пабагацеў на другога камбайнера-тысячніка – Аляксандра Раманятава з ААТ «АграБаравінка».

«Прызнацца, чакаў гэтую тысячу нават больш, чым вы самі, – адзначыў, паціскаючы рукі перадавіку і ўручаючы грашовы сертыфікат, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.  – У няпростых сённяшніх умовах прыходзіцца працаваць на палетках і ўбіраць ураджай. Дзякуй вам за старанне і працавітасць!».

Віншавалі тысячнікаў дырэктар ААТ «АграБаравінка» Яўген Мурашка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

Аляксандр Раманятаў – вопытны і талковы механізатар. Для яго сёлетняя ўборачная, можна сказаць, юбілейная – дваццаць пятая. Ён стаў тысячнікам у дзявяты раз. Вядома, Аляксандр задаволены чарговай працоўнай перамогай.  «Першай, каму патэлефанаваў і расказаў пра чарговую тысячу, была жонка, – кажа Аляксандр. – Радавалася за мяне ўся сям’я, трое дзяцей, калегі, родныя і блізкія».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *