Дзмітрый Бязрукаў: За дзесяць гадоў, што ўбіраю хлеб, яшчэ такога не было, каб яравыя па ўраджайнасці перагналі азімыя

Сельское хозяйство

Ляжнёўскія довады ў карысць азімых

На ляжнёўскіх палетках за вёскай Беразніца кіпіць работа: сеюць азімыя зерневыя. Іх трэба пасеяць 1300 гектараў, што на трыста гектараў больш, чым у мінулым годзе.

«І гэта правільна, – упэўнены механізатар Дзмітрый Бязрукаў, які працуе з шыроказахопным пасяўным агрэгатам. – За дзесяць гадоў, што ўбіраю хлеб, яшчэ такога не было, каб яравыя па ўраджайнасці перагналі азімыя. І ў гэтым годзе азімыя зерневыя было больш прыемна ўбіраць, чым яравыя. За дзень засяваю да сарака гектараў».
Упэўненыя ў перавагах азімых зерневых кіраўніцтва і спецыялісты ААТ «Ляжні».
Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Папіна кажа:
– Я з упэўненасцю магу сцвярджаць: не варта адкладваць на вясну тое, што можа зрабіць восенню. Гэта тычыцца і азімых. Спадзяемся на іх добры ўраджай. Да таго ж, як паказвае вопыт, пры змяненні клімату на ўраджай уплываюць у першую чаргу якасць насення і сяўбы, падкормка раслін.
– Сёлета мы прыраслі палеткамі, дзе будуць расці азімыя культуры: жыта, трыцікале і пшаніца. Загадзя прадумалі тэхналогію сяўбы, падабралі добрыя папярэднікі. Насенне трыцікале і жыта мы нарыхтавалі з уласнага ўраджаю, а больш за дзесяць тон суперэліты пшаніцы гатунку «аўгусціна» набылі ў СФГ «Раднік». Кажуць, што дае добры ўраджай – спадзяемся ўпэўніцца ў гэтым на наступны год. Стараемся захоўваць тэхналогію сілкавання азімых зерневых: на палеткі ўнеслі 140 тон калійных угнаенняў, а вясной мяркуем падкарміць усходы азотнымі тукамі, – гаворыць галоўны аграном Ілья Барадулін.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №79 ад 12.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *