Задачи социально-экономического развития Шумилинщины на 2023 год определены на сессии районного Совета депутатов

Главное Экономика

Задачы няпростыя, але выконваемыя

29 снежня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча прайшла 62-я сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой было разгледжана выкананне асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2022 годзе і прагнозныя паказчыкі на 2023 год, раённы бюджэт на 2023 год. Удзел у рабоце сесіі прыняў начальнік упраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Ігар Левянкоў. З дакладам выступіў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.

– У 2022 годзе выкананы два з трох ключавых паказчыкаў развіцця раёна: памер намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы (116,8%) і сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту (110,3%), – паведаміў кіраўнік раёна. – Выкананы таксама 9 з 14 прагнозных паказчыкаў: па вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму, па тэмпах росту экспарту тавараў і паслуг, па энергазберажэнні, уводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў, узроўню зніжэння выдаткаў, стварэнні новых арганізацый і г. д.

Кіраўнік раёна адзначыў, што 2022 год стаў адным з самых складаных і напружаных. Арганізацыі раёна працавалі ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў, змянілася геаграфія паставак тавараў, лагістыка. Пры гэтым удалося вырашыць галоўную задачу – не дапусціць закрыцця прадпрыемстваў і звальнення людзей.

На жаль, не ўсе планы ўдалося выканаць. Не забяспечана заданне па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, прыцягнення інвестыцый, росту аб’ёму будаўніча-мантажных работ. Тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 100,1% пры гадавым заданні 102%.

Старшыня райвыканкама агучыў ключавыя паказчыкі, якія пастаўлены перад раёнам на 2023 год. Гэта рост сярэднямесячнай заработнай платы (116,6%), інвестыцый у асноўны капітал (150%) і сукупнага паступлення даходаў у бюджэт (108,9%). У прамысловасці неабходна забяспечыць прырост аб’ёмаў вытворчасці на 2,7%, рэнтабельнасць продажаў – не менш за 3,1%. Перад прадпрыемствамі сельскагаспадарчай галіны пастаўлена задача павялічыць валавую вытворчасць сельскай гаспадаркі на 4,2%, забяспечыць станоўчую рэнтабельнасць продажаў.

Сяргей Галынчык расказаў, што выконваць параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця будуць у тым ліку за кошт рэалізацыі буйных інвестпраектаў. У прыватнасці, плануецца закончыць рэалізацыю 4 вытворчых і 10 інфраструктурных праектаў з аб’ёмам інвестыцый 33 млн. руб. У іх ліку – будаўніцтва прыбудовы ў СШ № 2 з добраўпарадкаваннем тэрыторыі (7 млн. руб.), будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома ў г. п. Шуміліна па завулку Угнявёнка, 9 (4,3 млн. руб.), будаўніцтва лесагаспадарчай дарогі (5,2 млн. руб.).

Сяргей Аляксандравіч звярнуў увагу кіраўнікоў, што пастаўленыя задачы няпростыя, але выконваемыя. Для іх вырашэння патрабуецца напружаная, эфектыўная работа і ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах. Кіраўнік раёна нагадаў, што мэтавыя задачы і выхад на запланаваныя параметры ўвязаныя з пяцігадовай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна.

З судакладамі па абмяркоўваемым пытанні выступілі галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч, в. а. старшыні Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў.

Пра раённы бюджэт на 2023 год расказала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка. (Пра тое, якія задачы пастаўлены перад бюджэтам на новы год, чытайце ў апошнім нумары газеты «Герой працы» за 2022 год на 2-й старонцы).

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *