Ірына НОВІКАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэлегат V Усебеларускага народнага сходу: “Упэўнена: нас чакае дастойная будучыня”

Актуалии Президент

Слова дэлегату V Усебеларускага народнага сходу

Ірына НОВІКАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў: “Упэўнена: нас чакае дастойная будучыня”
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава ва Усебеларускім народным сходзе прымала ўдзел тры разы. Мы папрасілі яе падзяліцца сваімі ўражаннямі пра апошні V Усебеларускі народны сход.
– Уражанні ад удзелу вельмі яркія і незабыўныя. Такія гістарычныя моманты застануцца ў памяці кожнага ўдзельніка назаўсёды.
Гэта быў сход, які падводзіў вынікі прайшоўшай пяцігодкі і акрэсліваў планы развіцця краіны на наступныя пяць год. Выразна адчувалася, што ўсіх удзельнікаў аб’ядноўвала адно імкненне – будаваць і развіваць суверэнную, свабодную і міралюбівую краіну.
Самым яркім момантам стаў даклад Кіраўніка краіны. Глыбокі, дынамічна пабудаваны, з грунтоўным аб’ектыўным аналізам работы за прайшоўшыя пяць год і дакладным вызначэннем мэт, шляхоў дасягнення і інструментаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.  Пяць асноўных прыярытэтаў, вызначаных Прэзідэнтам краіны, – інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя і моладзь – павінны працаваць на адзін галоўны вынік – далейшае ўстойлівае развіццё эканомікі краіны, а значыць, павышэнне якасці жыцця насельніцтва. У асноўных палажэннях Усебеларускага сходу акцэнт зроблены на выкананне тэхналагічных патрабаванняў, забеспячэнне вытворчай дысцыпліны, арганізацыю працы, што дазволіць працаваць больш эфектыўна.
Вельмі цікавымі і запамінальнымі былі выступленні ўдзельнікаў сходу. Між іншым, выступаючыя былі самых розных узростаў і сфер дзейнасці. Гэта сведчыць пра дэмакратычнасць форуму.
Хочацца адзначыць выступленні прадстаўнікоў дэлегацыі ад Віцебшчыны – старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. Цярэнцьева і старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Л. К. Пянькоўскага. Прапановы Уладзіміра Уладзіміравіча аб стварэнні холдынгу па вытворчасці і перапрацоўцы льну, прадаўжэнні праграмы адраджэння і развіцця сяла былі вельмі актуальнымі і пераканаўчымі. Адчувалася яго асабістая неабыякавасць да ўзнятых праблем, яго жаданне развіваць гэтыя накірункі дзейнасці.
Была дадзена магчымасць выступіць не толькі прадстаўнікам дзяржаўных прадпрыемстваў, але і прадпрымальнікам. Цікавым і змястоўным, у нечым нават павучальным, стала выступленне генеральнага дырэктара вядомага прыватнага прадпрыемства “Контэ”. Ён расказваў, як прыйшоў да поспеху і з чаго пачынаў.
Уразіла выступленне студэнткі аднаго са сталічных ВНУ. Дзяўчына перад такой вялікай і прадстаўнічай аўдыторыяй смела выказала сваё бачанне будучыні краіны. Прыемна, што ў нас шмат такой граматнай, перспектыўнай моладзі, зацікаўленай у лепшым лёсе сваёй краіны.
Не пакінула раўнадушным выступленне прадстаўніка  Кітайскай Народнай Рэспублікі на чыстай рускай мове пра кітайскія тэхналогіі. Ён расказаў, якія ставяцца задачы ў іх краіне, каб перайсці да вытворчасці і рэалізацыі канкурэнтаздольнай якаснай прадукцыі, і як яны іх вырашаюць. Нам ёсць чаму ў іх павучыцца. І, прызнацца, найперш іх выключнаму працалюбству.
Уразіла сама абстаноўка мерапрыемства, найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі і правядзення. Для таго, каб абмеркаванне ішло плённа і вынікова, былі створаны ўсе неабходныя ўмовы. Кожны жадаючы меў магчымасць выступіць, была наладжана “гарачая лінія”, працаваў сакратарыят, у розных сектарах былі расстаўлены мікрафоны.
Наогул існавала даступнасць і прастата ў зносінах: у многіх была магчымасць паразмаўляць з самымі высокімі дзяржаўнымі службовымі асобамі, абмяняцца вопытам з іншымі дэлегатамі.
Уразілі грандыёзныя маштабы. Узяць, скажам, выставы дасягненняў нашай айчыннай прамысловасці, размешчаныя прама ў Палацы Рэспублікі, асабліва такіх гігантаў, як Мінскі трактарны завод, Амкадор, Атлант. Глядзіш і ганарышся.
Вельмі шмат і правільна, на маю думку, абмяркоўвалася і ў выступленнях, і ў кулуарах тое, што шмат залежыць і ад змянення нашай псіхалогіі, ад пераходу з кагорты ўтрыманцаў у кагорту гаспадароў, адказных не толькі за дабрабыт свой, але і свайго раёна, вобласці, краіны. Усенародны сход вызначыў накірункі развіцця краіны, цяпер неабходна прыступіць да рэалізацыі пастаўленых задач. І ў гэтым працэсе важныя роля, актыўнасць і самааддача кожнага на сваім працоўным месцы.
Пяты Усебеларускі народны сход асабіста ў мяне пацвердзіў упэўненасць у тым, што нас,  нашу краіну і нашых дзяцей чакае дастойная будучыня.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №55 ад 15.07.2014 г.



3 комментария по теме “Ірына НОВІКАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў, дэлегат V Усебеларускага народнага сходу: “Упэўнена: нас чакае дастойная будучыня”

  1. Ірына НОВІКАВА, старшыня раённага Савета дэпутатаў: “Упэўнена: нас чакае дастойная будучыня”
    А когда нас ждёт сокращение аппарата исполкома в 1,5 — 2 раза? Александр Григорьевич и про это говорил.

  2. Нас чакае дастойная будучыня… Колькі мы чакаем і колькі яшчэ чакаць? Каму – дзецям нашым, унукам? За 20 з лішкам гадоў праўлення Лукашэнкі мы апусціліся так нізка. Ці бачыць, ці разумее гэа І. Новікава? А ці гаварылі пра тое, што мы фантазёры? Што хацелі па тысяча баксаў, а атрылася пшык? Ці можна верыць і пра тое, што нас чакае? Думаю, наўрад. Гэта не што іншае, як прадоўжыць, пралангаваць свае кантракты, праседзець у крэсле яшчэ гадкоў пяць ці дзесяць пры зарплаце, якая ў пяць разоў перавышае зарплату, тых, хто вырошчвае хлеб ці выпускае МАЗы?
    А мы хвалімся, як цікава было, як смела выступалі. А хто паслухае маладых, і яшчэ У. У. Цярэнцьева: колькі трубім пра лён, а воз і цяпер тут. Пустапарожнія размовы, і грошы на вецер…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *