15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуалии Общество

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць Вас з 29-й гадавінай з дня вываду савецкіх войск з Рэспублікі Афганістан!
У гэты памятны дзень хочацца выказаць вялікую павагу нашым землякам, якім асабіста прыйшлося прымаць удзел у гэтым узброеным канфлікце. Вы добрасумленна выканалі свой грамадзянскі абавязак, былі верныя воінскай прысязе і даказалі, што годныя мужнасці і гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мы смуткуем і падзяляем боль страты з тымі, хто згубіў на гэтай вайне сваіх родных і блізкіх. Гэта рана назаўжды застанецца ў сэрцах матуль і жонак, якія не дачакаліся сваіх сыноў і мужоў.
Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, цвёрдую жыццёвую пазіцыю, прыклад мужнасці і прыстойнасці для падрастаючага пакалення.
Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, выдатнага настрою і поспехаў  у грамадскіх і асабістых справах.

Мерапрыемствы з нагоды дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага                     г. п. Шуміліна
10.00 –  мітынг,  прысвечаны вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана, ускладанне вянкоў і кветак (памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам у гарадскім парку);
10.45 – мітынг, ускладанне кветак ля памятнай дошкі воіна-інтэрнацыяналіста В. І. Угнявёнка.

Надрукавана ў №13 ад 13.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *