Шумілінцы дапамагаюць ладзіць“Славянскі базар”

Актуалии

14 ліпеня. Тэатралізаваны парад-шэсце артыстаў фестывалю ад Плошчы Перамогі накіроўваецца да амфітэатра. У першых радах (у белых уборах) – шумілінскія барабаншчыцы.

Шумілінцы дапамагаюць ладзіць свята
Юбілейны XXV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” адчыніў учора свае дзверы гасцям з усяго свету. У гэтыя дні Віцебск перапоўнены рознымі прадстаўленнямі і канцэртамі, шэсцямі і прэзентацыямі, конкурсамі і іншымі дзівосамі.
Шумілінцы таксама дапамагаюць ладзіць агульнае свята, накіравалі на гэты культурны базар свае лепшыя таленты. Як паведаміла рэдакцыі в. а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая, на “Славянскім базары” ўжо працуюць самыя лепшыя калектывы Шумілінскага раённага цэнтра культуры, Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, Дома рамёстваў, Обальскага ГДК, Обальскай дзіцячай школы мастацтваў.
Таму, гуляючы па вуліцах сталіцы “Славянскага базару”, не забудзьце падтрымаць сваіх землякоў. Па-першае, зазірніце на шумілінскі падворак “Кірмаш бульбашоў”, які сёлета прапісаўся на вуліцы Талстога. Дарэчы, сёння, 15 ліпеня, у 20.00 на цэнтральнай сцэне плошчы Свабоды адбудзецца прэзентацыя брэнду “Кірмаш бульбашоў”.
16-17 ліпеня (Палац чыгуначнікаў па вуліцы Някрасава і культурны комплекс “Залатое кальцо “Дзвіна”) пройдзе Міжнародны фестываль творчасці інва-лідаў, у якім прыме самы актыўны ўдзел Шумілінская арганізацыя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”.
Вырабы прадставяць на “Славянскім базары” і майстры Шумілінскага дома рамёстваў – іх вы зможаце ўбачыць ля фантана на плошчы Пушкіна.
Обальскі керамічны завод з выставай-продажам прадукцыі размесціцца па вуліцы Чайкоўскага (каля культурнага комплексу “Залатое кальцо «Дзвіна»”).
А гандлёвы двор Шумілінскага райспажыўтаварыства, які асталяваўся на вуліцы Калініна каля Дзвіны, ужо даўно прымае наведвальнікаў. Зазірніце і вы, пачастуйцеся! Дарэчы, у вячэрні час (з 19.00 да 24.00) тут гучыць музычная праграма, якую дораць нашы ж, шумілінскія артысты.
Шчаслівага вам “Славянскага базару”! Прывязіце з яго паболей самых радасных уражанняў!
Тэкст і фота Аліны ПЯТРОВАЙ.
Надрукавана ў №55 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *