Пасхальное послание католикам Шумилинского района

Актуалии Общество

Хрыстос Уваскрэс!
Вялікдзень – перамога Ісуса над сатаном, жыцця над смерцю, любові над нянавісцю, праўды над грахом і фальшам. Надыходзячы Вялікдзень з’яўляецца вялікім Святам для веруючых у Хрыста. Настрой святочны запануе і ў святынях, і ў многіх сем’ях, калі пасля Велікоднай літургіі ў радасны нядзельны ранак уся сям’я збярэцца вакол святочнага стала. Напачатку ў супольнай малітве запросім Ісуса Уваскрэслага, каб быў паміж намі і прамовіў да нас, як калісьці да апосталаў: “Супакой вам”. Будзем дзяліцца радасцю, складаючы сваім блізкім пажаданні, і спажываць асвячоную ў Вялікую Суботу ежу. Няхай жа гэтай святочнай атмасферы ў нашых сем’ях, дамах і сэрцах нічога не здолее перашкодзіць: ні злосць, ні нянавісць, ні алкаголь.
Гэтага жадаю ўсім католікам і праваслаўным, злучаным у супольным перажыванні Свята Ўваскрэсення Ісуса Хрыста, а таксама ўсім людзям добрай волі, якія прагнуць дзяліць з намі гэты святочны настрой.
Ад імя парафіянаў айцец Юрый КАТОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *