Идёт уборка кукурузы. В Шумилинском районе под кукурузу отдано 2003 гектара

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Убіраем кукурузу

У разгары ўборка кукурузы. Сёлета на палетках сельгаспрадпрыемстваў яе засеяна 2003 гектары. Першымі да работы прыступілі ў ААТ “АграБаравінка”. На 26 верасня тут было ўбрана 163 гектары (убрана 67,9%).
На думку спецыялістаў райсельгасхарчу, нядрэнна арганізаваны работы па ўборцы кукурузы ў “Шумілінскім райаграсэрвісе” (61% да патрэбнага). Вось-вось убяруцца ў палову ў КУСГП “Ульскі”. Астатнія гаспадаркі раёна яшчэ толькі набіраюць тэмпы. Работы тармазіла тое, што сёлета зацягнулася ўборка зернебабовых.
Учора прыступілі да ўборкі кукурузы ў КУСГП “Мішневічы”. На 26 верасня толькі ў дзвюх гаспадарках раёна  – “Ляжнях” і “Сіроцінскім” – не вялася ўборка кукурузы. Спецыялісты райсельгасхарчу ўказалі на тое, што трэба тэрмінова пачаць гэту работу, бо з кукурузай трэба справіцца да маразоў.
На палетках кожнай сельгасарганізацыі працуюць па два-тры кормаўборачныя камбайны. На раніцу ўчарашняга дня па раёне было ўбрана 462 гектары кукурузы (23,1% да патрэбнага).
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №76 ад 27.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *