Мониторинг на предприятиях района провела инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды

Экология Экономика

Шанс выправіць недахопы
Спецыялістамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праве-дзены маніторынг прадпрыемстваў раёна. З гэтай нагоды мы гутарым з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Г. М. Кісялевічам.
“Калі выяўляем парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства, даем рэкамендацыі і час на выпраўленне парушэнняў ці недахопаў”, – кажа Генадзь Мікалаевіч.
Двух тыдняў упаўне хапае, каб, скажам, навесці элементарны парадак на мехдвары і паведаміць аб выпраўленых недахопах. Менавіта так і зрабілі  ў СФГ “Раднік” – наво-дзяць парадак на тэрыторыі майстэрні. На пляцоўцы Шумілінскага льнозавода няспраўная тэхніка захоўвалася хаатычна. У дрэваапрацоўчым цэху УП ЖКГ не былі прыбраны апілкі і металічныя трубы. На Обальскім керамічным заводзе  метал быў параскіданы па ўсёй тэрыторыі. Кіраўнікі ўсіх названых прадпрыемстваў з разуменнем аднесліся да заўваг, і неўзабаве на тэрыторыях быў наведзены парадак, адзначае Генадзь Мікалаевіч. Такім чынам удалося пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці.
Не хутка рэагуюць на заўвагі  ў ПМК-70. У час маніторынгу на гэтым прадпрыемстве было выяўлена шмат недахопаў : тэрыторыя загрувашчана зношанымі шынамі, адыходамі дрэваапрацоўкі, металічнымі дэталямі. Больш таго, праз некалькі дзён пасля правядзення маніторынгу паведамілі ў інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, што недахопы выпраўлены. Але правяраючыя на паўторнай праверцы проста ахнулі: выпраўлена толькі на словах, на пляцоўцы быў усё той жа беспарадак. На кіраўніцтва ПМК-70 за несанкцыянаванае размяшчэнне цвёрдых адходаў  складзены адміністрацыйны пратакол. Пасля гэтага на тэрыторыі нарэшце навялі парадак. Адыходы дрэваапрацоўкі, якія назапашваліся некалькі гадоў,  аддалі кацельні УП ЖКГ.
А вось з прыватнага прадпрыемства “Ханзе-Хольц” можна браць прыклад, адзначаюць спецыялісты інспекцыі прыродных рэсурсаў: тут усюды акуратна і прыбрана.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *