В Шумилинском районе собраны подписи в поддержку кандидата в депутаты Виктора Мироша


У падтрымку кандыдата
Працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Кандыдатаў вылучаюць працоўныя калектывы, палітычныя партыі, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.
У Шумілінскім раёне завяршаецца збор подпісаў у падтрымку кандыдатуры Міроша Віктара Вікенцьевіча, першага намесніка дырэктара ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, які вылучаны па Гарадоцкай выбарчай акрузе №21. За кандыдата ў дэпутаты паставілі свае подпісы ўжо 2270 жыхароў раёна, паведаміла рэдакцыі каардынатар ініцыятыўнай групы Ларыса Маладзечкіна.
Ларыса Уладзіміраўна расказала, што выбаршчыкі нашага раёна актыўна падтрымліваюць кандыдатуру Віктара Міроша, людзям імпануе, што ён працуе ў рэальным сектары эканомікі, займаецца вытворчасцю.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *