В редакцию обратились с вопросом: почему электроэнергия стала дороже?

Общество Экономика

Чаму падаражэла электраэнергія?
У рэдакцыю звярнуўся старэйшына вёскі Зямцы Сіроцінскага сельсавета І. Я. Апоркін з просьбай растлумачыць ўмовы аплаты за электраэнергію грамадзянамі, якія не зарэгістраваныя па месцы пражывання (так званымі дачнікамі). Да яго як да старэйшыны звярнуліся дзве пенсіянеркі, зарэгістраваныя ў Віцебску, але пастаянна пражываючыя ў Зямцах. Яны рэгулярна плацілі за электраэнергію па базе дадзеных, запазычанасці ў іх не было, расказаў Іван Ягоравіч. Але ў апошнія месяцы ім сталі выстаўляць рахункі па поўным тарыфе. Акрамя гэтага выявіліся значныя даўгі (з 2014 года).
За тлумачэннямі мы звярнуліся да начальніка Шумілінскага раённага ўчастка філіяла “Энергазбыт” РУП “Віцебскэнерга” Надзеі Шнявінай. Вось што яна паведаміла.
– У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2014 №571 у выпадках наяўнасці ў плацельшчыка жыллёва-камунальных паслуг ва ўласнасці і (ці) валоданні і карыстанні аднаго ці некалькіх жылых памяшканняў і адсутнасці ў іх (у адным з іх) зарэгістраваных па месцы жыхарства плацельшчыкаў і (ці) членаў яго сям’і, плата за электразабеспячэнне ўносіцца па тарыфах, якія забяспечваюць поўную аплату эканамічна абгрунтаваных затрат.
Арганізацыяй, якая здзяйсняе энергазабеспячэнне, прымяненне ўказанага тарыфу здзяйсняецца на падставе прадастаўленай дзяржаўнымі органамі (гар-(рай-)выканкамамі, сельвыканкамамі) інфармацыі аб адсутнасці зарэгістраваных па месцы жыхарства плацельшчыка і (ці) членаў яго сям’і.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2016 г. №233 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” унесены істотныя змены ў Пастанову №571.
У адпаведнасці з унесенымі змяненнямі плата за паслугі энергазабеспячэння спаганяецца ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электрычнай энергіі ў месяц з плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг (абанентаў), якія пражываюць (зарэгістраваныя па месцы жыхарства), а таксама з плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг (абанентаў), якія з’яўляюцца непрацуючымі пенсіянерамі, дасягнуўшымі ўзросту, устаноўленага для пенсіі па ўзросце на агульных падставах, інвалідамі, зарэгістраванымі па месцы знаходжання, на падставе пісьмовай  заявы, прадастаўляемай выканаўцу, і дакументаў, якія пацвярджаюць рэгістрацыю па месцы знаходжання.
Пры гэтым па месцы знаходжання павінен быць зарэгістраваны плацельшчык жыллёва-камунальных паслуг (абанент), які з’яўляецца непрацуючым пенсіянерам па ўзросце. Прававыя падставы для разлікаў па тарыфах, якія субсідзіруюцца дзяржавай, у выпадку рэгістрацыі па месцы знаходжання ў жылым памяшканні членаў сям’і абанента (пры адсутнасці зарэгістраваных па месцы жыхарства абанента) адсутнічаюць.
Такім чынам, для аплаты паслуг электразабеспячэння па субсідзіруемых дзяржавай тарыфах, у адпаведнасці з часткай першай пункта 44 Палажэння плацельшчыку жыллёва-камунальных паслуг (абаненту) неабходна звярнуцца ў арганізацыю, якая здзяйсняе энергазабеспячэнне, з адпаведнай заявай (з указаннем, што ён з’яўляецца непрацуючым пенсіянерам), з дакументамі, якія пацвярджаюць яго рэгістрацыю па месцы знаходжання і дакументамі, якія сведчаць асобу. Пры гэтым указаныя тарыфы прымяняюцца з моманту з’яўлення падстаў для дадзеных разлікаў – з даты ўступлення ў сілу пастановы №233 (пры наяўнасці ў дадзены перыяд рэгістрацыі па месцы знахо-джання).
Па пытаннях запазычанасці і налічэння пені грамадзяне могуць звярнуцца ў Шумілінскі ўчастак філіяла “Энергазбыт” РУП “Віцебскэнерга” па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Зялёная, 3А, ці па тэлефоне 4-13-63.
Адзначым, што Н. Л. Шнявіна заўважыла, што апошнім часам такіх пераразлікаў стала няшмат, і калі на вашым рахунку ёсць такая запазычанасць, то выплаціць яе можна па частках.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *