Участники заседания президиума Шумилинского райсовета рассмотрели деятельность Сиротинского сельисполкома

Президент

Ведаць і вырашаць праблемы вяскоўцаў
На пасяджэннях прэзідыума райсавета дэпутатаў пастаянна заслухоўваюцца справаздачы старшыняў сельвыканкамаў аб рабоце, якая праводзіцца па павышэнні ролі мясцовага кіравання і самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Справаздача старшыні Сіроцінскага сельвыканкама С. Каржуева была абмеркавана на апошнім пасяджэнні.
“Зараз на тэрыторыі сельсавета жыхары пражываюць у 15 вёсках з 20 існуючых, – паведаміў у сваім дакладзе Сяргей Уладзіміравіч. – У сваёй рабоце сельскі Савет у першую чаргу абапіраецца на актыў: дэпутатаў і старэйшын. Старэйшын абрана 10. З іх 2 з’яўляюцца дэпутатамі сельскага Савета, 7 – пенсійнага ўзросту.
Па сутнасці, старэйшыны вёсак – захавальнікі парадку і спакою на месцах, яны як ніхто іншы ведаюць праблемы вяскоўцаў і даводзяць іх да мясцовага органа кіравання. Так, летась па прапанове актыву было разгледжана пытанне аб змяненні часу руху аўтобуса Шуміліна-Слабада. Пытанне вырашана станоўча.
Па словах старшыні сельвыканкама, старэйшыны практычна раз у тыдзень, а бывае што і кожны дзень тэлефануюць у сельсавет, штомесяц удзельнічаюць у рабоце сельвыканкама і штоквартальна – у рабоце сесіі.  Старэйшыны ў вёсках – паважаныя людзі. Да іх думкі прыслухоўваюцца, ім давяраюць, іх ініцыятыву падтрымліваюць. У прыватнасці, многія са старэйшын сельсавета сумесна з аднавяскоўцамі актыўна працуюць на добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый, уборцы тэрыторый грамадзянскіх могілак, воінскіх пахаванняў.
Па словах С. У. Каржуева, за першае паўгоддзе 2016 года ў райвыканкам паступілі 4 звароты па Сіроцінскаму сельсавету (80% да ўзроўню мінулага года). Тры звароты задаволены. Адно пытанне – ачыстка меліярацыйнага канала па вул. Афанасьева ў Слабадзе – застаецца на кантролі.
Застаюцца на кантролі пытанні, якія паступілі падчас апошняга дня работы з насельніцтвам: якасць вады ў Сіроціне, правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыі дома №44 па вуліцы Прыазёрнай у Слабадзе на месцы пракладкі трубаправода, рамонт стыкавых швоў у доме № 40 гэтай жа вуліцы, высечка кустоўя ў прыдарожнай паласе ўчастка дарогі Дворышча-Чысці.
Старшыня сельсавета павінен ведаць усе праблемы жыццезабеспячэння вяскоўцаў і шукаць усе магчымыя шляхі іх аператыўнага і якаснага вырашэння, далучаць да гэтага зацікаўленыя і адказныя службы і арганізацыі. Больш увагі трэба надаваць прадметнай рабоце з канкрэтным чалавекам, зрабіла заўвагу старшыня райсавета І. М. Новікава, якая вяла пасяджэнне прэзідыума.
Пры абмеркаванні даклада асобная ўвага была ўдзелена развіццю асабістых падсобных гаспадарак, рабоце сацыяльных аб’ектаў, у прыватнасці, сіроцінскага сельскага клуба, мясцовых магазінаў і аўталавак.
Задача старшыні сельвыканкама – наладзіць дзейсны кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў сесій сельскага выканаўчага камітэта, выкананнем зваротаў, пытанняў, узнятых вяскоўцамі, дабіваючыся пры гэтым безумоўнай іх рэалізацыі.
Па абмеркаваным пытанні прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *