Спортсмены из Шумилино едут в агрогородки района проводить спортивные соревнования

Актуалии Спорт, туризм

“Лета – пара спартыўная”–
пад такой назвай стартавала новая спартыўная ініцыятыва аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

“Спартсмены з Шуміліна, а гэта могуць быць выхаванцы ДзЮСШ, футбалісты ФК “Шуміліна” і проста аматары актыўнага адпачынку, наведваюць аграгарадкі раёна, – расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Мазанкоў. – У аграгарадку ладзім спартыўныя спаборніцтвы, у якіх акрамя шумілінскай, бярэ ўдзел мясцовая моладзь”.
У мінулую сераду зранку дзеці са спартыўна-аздараўленчага лагера “Старт” дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і выпускнікі ДзЮСШ на чале з трэнерам Аляксеем Паршыкавым на веласіпедах адправіліся ў аграгарадок Слабада. І тыя дзесяць з невялікім кіламетраў сталі для іх  цудоўным пачаткам яркага і насычанага спартыўнага дня.
А ў Слабадзе ўсё гатова было да сустрэчы гасцей. З асаблівым нецярпеннем чакалі шумілінцаў выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера, а выпускнікі Слабадской школы былі гатовы да бескампраміснай барацьбы на школьным стадыёне.
Пасля ўрачыстага адкрыцця закруціўся вір спартыўных спаборніцтваў. Атрымалася сапраўднае спартыўнае свята. Маладыя людзі паказвалі свае ўменні на перакладзіне, кідалі мяч у баскетбольнае кальцо. А колькі станоўчых эмоцый падарыла эстафета на хадулях!  Непадробны інтарэс выклікалі і спаборніцтвы па кіданні мабільнага тэлефона. Завяршылася спартыўнае свята футбольнымі матчамі.
Як паведаміў Андрэй Мазанкоў,  у бліжэйшы час  удзельнікі акцыі “Лета – пара спартыўная” завітаюць у аграгарадок Мішневічы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №60 ад 02.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *