Ветераны ВМФ Шумилинского района с размахом отметили День военно-морского флота

Общество

Памяць пра службу на моры
31 ліпеня ветэраны ВМФ Шумілінскага раёна адзначылі Дзень ваенна-марскога флоту.

Быў праведзены мітынг на ўмоўнай магіле капітана 3 рангу Анатоля Іспянкова ў вёсцы Язвіна з удзелам яго родных – сястры Зінаіды і брата Сяргея. Затым кавалькада машын з ваенна-марскімі флагамі прыбыла на Шумілінскае возера, дзе размяшчаецца наша база – марскі камень, элінг, прычал. Былі ўрачыста падняты на флагштоках гюйс і флаг, падняты ветразі на шлюпцы “Падводнік Іспянкоў”. Ваенныя маракі, члены іх сямей, госці і жыхары Шуміліна мелі магчымасць пакатацца па акваторыі возера. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, былі госці з Наваполацка, Талачына, Сянно, Обалі.
Памяць пра службу на моры – асаблівая памяць. Карабель – складаная тэхнічная, баявая сістэма, упісацца ў яе чалавеку каштуе нямала намаганняў. І праз многа гадоў пасля заканчэння службы збіраюцца разам маракі, каб успомніць гэты цяжкі, але разам з тым цікавы, час свайго жыцця.
Дэвізам сёмай аператыўнай эскадры, што базіравалася ў г. Севераморск, сталіцы Паўночнага флоту, на якой праходзілі службу маракі-шумілінцы В. Андрэеў, С. Лось, В. Сільчанка, А. Бычкоў, В. Дзёмін, Л. Дзятлаў, былі словы: “Калі быць, то быць лепшым!”. І ўся шумілінская арганізацыя ваенных маракоў імкнецца падтрымліваць гэты дэвіз у сваёй дзейнасці. А ўзнагародай нам служыць адабрэнне, ветлівасць і падтрымка людзей, за што мы ўсім шчыра ўдзячныя.
Анатоль БЫЧКОЎ, капітан 2 рангу, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ваенных маракоў.
Надрукавана ў № 61 ад 05.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *