Операция “Арсенал”. Разоружаться лучше добровольно

Закон Общество

12 адзінак незаконнай зброі
У красавіку на тэрыторыі Віцебскай вобласці праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”, накіраванае на добраахвотную здачу насельніцтвам незаконнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў. У органы ўнутраных спраў вобласці паступіла 12 інфармацый пра незаконнае захоўванне зброі.  Адна інфармацыя ў Шуміліне пацвердзілася.
З пачатку правядзення аперацыі па вобласці ліквідавана 12 (Шумілінскі раён – 1) адзінак незаконнай зброі, 1003 (у нашым раёне –  326) боепрыпасы, 51 выбуховае ўстройства і каля 6 кілаграмаў (на Шуміліншчыне 816 грамаў) выбуховых рэчываў. У грамадзян канфіскавана 18 (у нашым раёне 2) адзінак зброі, якія стаяць на ўліку ў органах унутраных спраў.
За незаконныя “арсенальныя” дзеянні прыцягнута да адказнасці 24 (у нашым раёне 3) чалавекі, з іх 2 (на Шуміліншчыне 1) да крымінальнай і 20 (у нашым раёне 2) – да адміністрацыйнай адказнасці.
Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў заклікаюць не ігнараваць правілы захоўвання агнястрэльнай зброі, а таксама папярэджваюць аб адказнасці за незаконнае захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Нагадваем, што ад адказнасці вызваляюцца тыя, хто добраахвотна здасць незаконны арсенал у міліцыю. Пра боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, незаконныя раскопкі і пошукі зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны можна паведаміць па тэл. 102, на “гарачую лінію”: 8-0212-21-08-63, 8-029-511-22-16 (МТС).
У. УШАЛ, начальнік штаба РАУС.
Надрукавана ў №31 ад 26.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *