Родители первоклассников заплятят за учебники Br5,61

Новости Образование

Кошт падручнікаў у 2016/2017 н.г.
Міністэрства адукацыі пастановай № 70 ад 25 ліпеня 2016 года ўстанавіла цэны за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі для школьнікаў і дашкольнікаў у 2016/2017 навучальным годзе.
Так, за навучальны дапаможнік Л. С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» бацькам дашкольнікаў трэба заплаціць Br0,55, Л. С. Хадановіч «Падарожжа ў свет музыкi» (рабочы сшытак) – Br0,52, І. У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» – Br0,56, І. У. Жытко «Матэматычны калейдаскоп» (рабочы сшытак) – Br0,59, Д. М. Дубініна «Свет вакол мяне» – Br0,55, Д. М. Дубініна «Свет вакол мяне» (рабочы сшытак) – Br0,5.
Бацькі вучняў 1-га класа павінны заплаціць за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі – Br5,61;
2-га класа – Br7,7;
3-га класа – Br5,5;
4-га класа – Br6,69;
5-га класа – Br10,76;
6-га класа – Br14,04;
7-га класа – Br8,12;
8-га класа – Br8,7;
9-га класа – Br8,01;
10-га класа – Br11,46;
11-га класа – Br11,98.
Між іншым, дзецям з мнагадзетных сямей, згодна з законам, прадугледжана 50-працэнтная скідка. Школьнікам з сацыяльна неабароненых сямей падручнікі выдадуць бясплатна.
Плата за карыстанне падручнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка.
БелТА.
Надрукавана ў №65 ад 19.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *